Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі

І патлумачыў Ксеніі Сабчак, як Беларусь ратуе Расію і яе буцікі.

14.10.2024 / 12:17

Рыгор Азаронак. Скрын відэа: sobchak / YouTube

«Я быў на закрытым пасяджэнні Рады бяспекі 2 сакавіка 2022 года (найхутчэй маецца на ўвазе нарада 1 сакавіка. — НН). Аляксандр Лукашэнка тады запрасіў у тым ліку палітолагаў, журналістаў, экспертаў для таго, каб мы пранікліся проста гэтым духам. Я слухаў даклад начальніка Генеральнага штаба, я слухаў расказ прэзідэнта», —

пахваліўся прапагандыст Рыгор Азаронак у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак.

Сабчак заўважыла, што ў Расіі шмат людзей захапляецца Лукашэнкам. «Іх асноўны тэзіс заключаецца ў тым, што «Які ўсё ж такі Аляксандр Рыгоравіч хітры ва ўсіх адносінах чалавек». Што ён умудрыўся і як бы з Пуціным неяк так абыйсціся, каб не ўступіць у вайну, і з Захадам усё ж такі не пад усе санкцыі свету трапіць. І не ахвяраваць суверэнітэтам. І ён як бы на фоне ўсіх калабок, які ад усіх пайшоў».

@nashaniva Cабчак дзёрзка раскрытыкавала лукашэнкаўскую прапаганду #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #азаренок #белорусы #лукашенко ♬ The Thing Is - Ty Simon

Сабчак пацікавілася, ці лічыць Азаронак правільным рашэнне Лукашэнкі не ўступаць у вайну на баку Расіі.

«Каб мы ўступілі ў вайну на баку Расійскай Федэрацыі, што было б далей? Супраць Расіі быў бы фронт дзве тысячы кіламетраў, а не тысяча. Наша мяжа з Украінай — гэта тысяча кіламетраў лясіста-балоцістай мясцовасці. А пад парамі трохсоттысячная польская армія. Ну прыкладна яны яе давядуць да 300 тысяч. І яна цяпер узброеная, мабілізаваная. І мы ведаем усе гэтыя заявы. Захад хацеў, каб Беларусь уцягнулі ў вайну.

І на адной з сустрэч з ваенкарамі, па-мойму, нехта спытаў ва Уладзіміра Уладзіміравіча: вось Беларусь, чаму і гэтак далей. Ён задаў адно простае пытанне: «Навошта?» На фронце нейкай вырашальнай перавагі мы б не прынеслі.

А вось агалілі б фронт. І пад Смаленск да вас, да вашых буцікоў, да вашых ютуб-каналаў, да вашых рэкламаў ужо рваліся б польскія інтэрвенты, НАТАўскія інтэрвенты».

«То-бок вы выратавалі Расію тым, што не ўступілі ў вайну на яе баку?» — пацікавілася Сабчак.

«Беларусь шмат разоў выратоўвала Расію. І ратуе цяпер», — адказаў Азаронак.

«Гэта геніяльна», — заўважыла Сабчак.

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»

Азаронак назваў Качанаву эталонам стылю

Азаронак абвінаваціў частку лукашыстаў у працы на заходнюю разведку

Nashaniva.com