Дачка Навальнага цяпер працуе ў перадвыбарчым штабе Камалы Харыс

23-гадовая Дар’я Навальная ўладкавалася на працу ў офіс штаба ў штаце Пенсільванія — аднаго з самых важных на будучых выбарах.

14.10.2024 / 16:12

Дар’я Навальная, дачка памерлага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Фота: Jean-Francois Badias / AP 

Дар’я Навальная, дачка памерлага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, працуе ў перадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камалы Харыс. Аб гэтым сведчыць абноўленая інфармацыя пра месца працы на старонцы Навальнай у LinkedIn, перадае Руская служба Бі-бі-сі.

Яе пасада пазначана як Field Organizer (каардынатар працы з валанцёрамі), які займаецца сувязямі з грамадскасцю, мабілізацыяй выбарцаў і арганізацыяй працы аддзялення штаба Харыс у штаце Пенсільванія.

Пенсільванія — адзін з найважнейшых для абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША штатаў. Галасы выбарцаў адтуль, згодна з сацапытаннямі, пакуль амаль пароўну падзелены паміж Харыс і яе супернікам ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам, але ў Пенсільваніі Харыс пакуль сімвалічна апярэджвае Трампа.

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс

«Якасці, якія ў Лукашэнкі ўспрымаюцца з негатывам, у Трампе выклікаюць сімпатыі». Беларускі ЗША распавялі, за каго будуць галасаваць

Nashaniva.com