Сербскі прэзідэнт падчас матча са Швейцарыяй разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч на футбольным матчы нацыянальнай зборнай у Лізе нацый супраць зборнай Швейцарыі разгарнуў падвоены сцяг: з аднаго боку гэта былі колеры сцяга Сербіі, з другога — расійскі трыкалор. Адпаведнае відэа ў сетцы Х запосціў лідар апазіцыйнай Сербскай рэспубліканскай партыі Мікалай Сандулавіч, піша «Трыбуна».

14.10.2024 / 17:33

Скрыншот з відэа

«Я не ведаю, што яшчэ трэба зрабіць сербскаму дыктатару Аляксандру Вучычу, каб Еўропа і Амерыка зразумелі, што ён гуляе з імі ў сваёй бясконцай хлусні і абяцаннях, якія ён ім дае, такім чынам выйграючы час для канчатковай разборкі з імі. Ён быў, застаўся і назаўжды застанецца рускім памагатым і іх верным хаўруснікам.

На футбольным матчы паміж Сербіяй і Швейцарыяй у кампаніі агента Пуціна [прэзідэнта Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны] Міларада Додзіка Аляксандр Вучыч дастаў з кішэні і разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі.

I don't know what more the Serbian dictator Aleksandar Vučić needs to do so that Europe and America understand that he is playing with them in his endless lies and promises that he gives them, thus buying time for the final showdown with them! He was, remained and will forever be… pic.twitter.com/FhKECIK2mR

— Nikola Sandulovic (@Sandulovic_N) October 13, 2024

Дакладнае паведамленне насельніцтву Сербіі пра тое, як інтэрпрэтаваць яго апошнія палітычныя крокі: «Мы былі і будзем саюзнікамі Расіі, асабліва цяпер, калі мы спрабуем быць траянскім канём Расіі на Захадзе».

Захад да гэтага часу не разумее глыбіні расійскага ўплыву ў Сербіі і таго, што фармальныя рашэнні нічога не значаць для палітыкі, глыбока сінхранізаванай з Крамлём», — напісаў Сандулавіч у твітары.

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый

Прэзідэнт Сербіі адмовіўся ехаць на саміт БРІКС па запрашэнні Пуціна

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Сербіі Вучычам

Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую

Сын прэзідэнта Сербіі хацеў пабіцца з англійскімі фанатамі — на Еўра ён прыехаў з пераапранутым спецназам ВІДЭА

Nashaniva.com