Другі энергаблок Беларускай АЭС падключылі да сеткі

14 кастрычніка пасля завяршэння першага планава-папераджальнага рамонту падключылі да сеткі другі энергаблок Беларускай АЭС, паведамляе БелТА. Рамонт на гэтым энергаблоку ішоў з 26 ліпеня.

14.10.2024 / 19:09

Паведамляецца, што ў ходзе рамонту праведзена замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае — у актыўную зону рэактара загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.

Акрамя таго, у поўным аб’ёме выканана тэхнічнае абслугоўванне парадку 12 тыс. адзінак абсталявання. Праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС, у тым ліку кантроль металу корпуса рэактара. Агульная колькасць аб’ектаў кантролю склала больш за 20 тыс., уключаючы радыёграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў.

Для рамонтнай кампаніі было выкарыстана больш за 26 тыс. адзінак запасных частак, інструментаў і прылад (ЗІП).

Рамонт рабіўся сіламі рамонтнага персаналу Беларускай АЭС, а таксама прыцягнутага персаналу ААТ «Белэнергарамналадка», АТ «Русатам сэрвіс» і АТ «Атамбудэкспарт».

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Гросі пацвердзіў бяспечную працу БелАЭС

Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

Што азначае для Беларусі адзіны рынак энергарэсурсаў з Расіяй?

Nashaniva.com