Эканоміка33

Што азначае для Беларусі адзіны рынак энергарэсурсаў з Расіяй?

Днямі Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову аб аб'яднаным энергарынку Беларусі і Расіі. Спыталі ў эканаміста, што стаіць за гэтымі пагадненнямі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Вяртанне да старых дамоў

Эксперт BEROC Зміцер Крук адразу звяртае ўвагу на тое, што гаворка ідзе не пра факт падпісання дакумента, а толькі пра гатоўнасць яго падпісаць. Іншы нюанс — у дакуменце гаворыцца пра адзіны рынак толькі электраэнергіі, а не пра цалкам агульны энергарынак (які ўключае таксама нафту з газам).

Эканаміст нагадвае, што яшчэ ў дамове аб ЕАЭС быў зацверджаны тэрмін стварэння адзінага аб’яднанага рынку электраэнергіі ва ўсім ЕАЭС — да 1 ліпеня 2019 года.

«Потым тэрміны ссунуліся, а затым забыліся. Пазней гэтыя пытанні перайшлі ў шэрагі двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Расіяй у рамках так званай Саюзнай дзяржавы.

У дэкрэце ад 2021 года аб паглыбленай інтэграцыі зноў былі зацверджаныя новыя тэрміны стварэння асобных энергарынкаў: электраэнергіі, газа, нафты і нафтапрадуктаў (адзіны рынак электраэнергіі мусіў запрацаваць з 1 студзеня 2024 года, але тэрміны зноў ссунулі — НН).

Цяпер у пуцінскім указе гаворка ідзе менавіта аб рынку электраэнергіі», — адзначае Крук.

Жаданне адно — атрымліваць рэсурсы па ўнутрырасійскіх цэнах

Адзіны рынак электраэнергіі — толькі першы крок у гэтых пагадненнях, бо найбольш важны пункт для Лукашэнкі — рынак газу. Тыя зніжкі на газ, якія цяпер атрымлівае рэжым, найбольш істотныя для падтрымкі ўстойлівасці эканомікі Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

«Адзіны рынак энерганосьбітаў улады разглядаюць як сінонім аднолькавых цэн на газ і нафту. Таму пад стварэннем нейкага агульнага рынку па факце хаваецца толькі адно жаданне — атрымліваць рэсурсы па ўнутрырасійскіх цэнах», — лічыць Крук.

Выхад на адзіны рынак такім чынам мусіць дадаць стабільнасці, бо цяпер Беларусі кожныя два гады даводзіцца выбіваць зніжкі, а пры стварэнні адзінага рынку энерганосьбітаў цана заставалася б нізкай па змоўчанні.

Таму галоўным ініцыятарам падобных пагадненняў, па словах эканаміста, з’яўляецца менавіта беларускі бок, які ўсё зацвердзіў яшчэ 27 лістапада 2023 года.

«Яны спяшаліся стварыць адпаведную заканадаўчую базу, каб гэта запрацавала да 2024 года, але расійскі бок толькі цяпер паведаміў, што гатовы падпісаць дамову».

З улікам усіх акалічнасцей, эканаміст мяркуе, што гаворкі пра нейкі прарыў ісці не можа.

«Расейцы пакуль толькі выказваюць намер аб тым, што яны гатовыя выканаць свае абавязкі, якія падпісалі фактычна яшчэ ў 2021 годзе».

Эксперт звяртае ўвагу, што расейцы працягваюць празмерна зацягваць тэрміны. Яны выкарыстоўваюць гэтую вудачку дзесяцігоддзямі, каб цягнуць Беларусь у сваю арбіту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«А ў беларускага боку не шмат поля для манеўру, таму яны працягваюць чакаць. Яны сядзяць убаку і фактычна проста назіраюць за тым, ці выканае Расія тыя абяцанкі, якія на сябе ўзяла».

Эканаміст адзначае, што ўсе гэтыя крокі хоць і дазваляюць рэжыму ўтрымліваць эканоміку ў больш-менш прымальным стане, робяць Беларусь усё больш залежнай ад Расіі.

Праз гэтую залежнасць Беларусь вымушана ісці толькі па той сцежцы, якую пазначае Расія.

Каментары3

  • Канапа
    01.08.2024
    Чаму іксперд не разглядае пытанне праз прызму беларускай атамнай электрастанцыі, якой няма куды дзяваць электраэнергію?
  • Імя
    01.08.2024
    Нашто губернскім свая краіна? Культуру з мовай яны даўно згубілі. Толькі Лукашэнка шчэ рыпаецца дзеля ўласнага інтарэсу.
  • Эдгарс
    01.08.2024
    Імя, усё ужо, можна забыць пра сваю краiну, такое пакаранне бесхрыбетнiкам, дарэчы цалкам сппавядлiвае.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць