Галоўчанка перадаў у Нацыянальны музей Амана кнігі Францыска Скарыны

Падчас свайго візіту ў Аман прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка перадаў у падарунак Нацыянальнаму музею гэтай краіны факсімільнае выданне Францыска Скарыны.

14.10.2024 / 20:14

Скрыншот з відэа

«Гэта наш нацыянальны здабытак. Факсімільнае выданне, як прынята казаць, збор твораў вялікага асветніка і гуманіста, нашага земляка Францыска Скарыны. Мы сабралі ўсе яго вядомыя работы, якія былі надрукаваныя. Гэта жамчужына еўрапейскага кнігадрукавання. Мы вельмі хочам, каб гэтае выданне засталося тут, на аманскай зямлі, як сімвал укладу нашага народа», — сказаў Раман Галоўчанка.

Галоўчанка знаходзіцца ў Амане 13 і 14 кастрычніка з афіцыйным візітам. 

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы

Хто ўзначаліць Беларусь пасля Лукашэнкі? Вынікі вялікага апытання

Галоўчанка: Сітуацыя на валютным рынку ўстойлівая, расце давер да беларускага рубля

Загадка вечна вінаватага прэм’ера: чаму Лукашэнка прыніжае Рамана Галоўчанку, але не звальняе яго

Nashaniva.com