Аднаму з лукашэнкаўскіх вертыкальшчыкаў зрабілі фэйкавы тэлеграм-акаўнт

У афіцыйным тэлеграм-канале старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага з'явілася паведамленне, што ашуканцы выкарыстоўваюць яго імя ў асабістай перапісцы з ягонымі падначаленымі ў тэлеграме, каб здабыць патрэбныя ім звесткі.

14.10.2024 / 23:17

Аляксандр Вярсоцкі

Ашуканцы, па словах вертыкальшчыка, спрабавалі весці перапіску з адным з ягоных супрацоўнікаў.

«Будзьце пільныя!», — папярэджвае чыноўнік і адзначае, што ашуканцы ствараюць фэйкавыя акаўнты кіраўнікоў, як правіла, у тэлеграме. Пры гэтым яны могуць быць цалкам рэалістычнымі, з фота з афіцыйнага сайта або сацсетак, з імем і прозвішчам.

«Ведаем, што ашуканцы навучыліся падрабляць нават галасы. Не адказвайце! І тым больш не перадавайце звесткі! Для гэтага ёсць афіцыйныя каналы сувязі», — папярэдзіў Аляксандр Вярсоцкі.

Падобна на тое, што гэты выпадак з той жа самай серыі, што і стварэнне фэйкавых акаўнтаў кіраўнікоў адукацыйных устаноў, пра што стала вядома раней.

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Nashaniva.com