У Беларусі будуць выпускаць зефір са смакам шампанскага
Беларускія фабрыкі збіраюцца выпусціць да навагодніх святаў шмат новых прысмакаў і адвэнт-календары. Прытым ужо анансавалі зефір са смакам шампанскага і з марцыпанам, піша «Анлайнер».
15.10.2024 / 16:12
Фота ілюстрацыйнае
У «Чырвонага харчавіка» будуць навагоднія смакі зефіру: клубніцы-шампанскае і латэ-карамель з соллю.
«Да нас ніхто не выкарыстоўваў соль пры вытворчасці зефіру. Гэта не канкрэтна салёны зефір, а традыцыйная слодыч, у якой ёсць трохі солі, і яна адцяняе салодкі смак латэ і карамелі, надае вельмі цікавы пікантны смак», — расказала на прэс-канферэнцыі начальніца сектара стратэгічнага планавання і развіцця «Чырвонага харчавіка» Надзея Яўцехава.
У лінейцы жавальнага зефіру будуць новыя смакі мандарына і марцыпаны, з'явіцца халва са пякучым перцам.
«Камунарка» і «Спартак» таксама рыхтуюцца да Новага года. У іх будуць дзясяткі розных святочных набораў — у выглядзе чамадана, змяі, у звыклых кардонных каробках.
А таксама абедзве фабрыкі выпусцяць адвент-календары. Яны пачалі масава з'яўляцца ў нас летась, падобна, сёлета яны будуць яшчэ больш папулярнымі.
Беларус знайшоў жывых чарвякоў у шакаладцы. «Камунарка» правяла праверку, і вось што высветлілася
«Камунарка» імпартазамясціць шакалад для глазураваных сыркоў і марозіва
Спявак Саша Нэма запісаў рэкламу беларускіх цукерак і насмяшыў сацсеткі