Рост даходаў беларусаў запаволіўся

У жніўні адбылося не толькі агульнае запаволенне беларускай эканомікі — прыпынілі тэмпы росту таксама наяўныя даходы насельніцтва.

16.10.2024 / 21:16

Як паведаміў Белстат, з улікам інфляцыі грашовыя даходы беларусаў за студзень-жнівень выраслі на 9,7% да таго ж перыяду мінулага года. Тым часам у ліпені гэта паказчык дасягаў піку — за сем месяцаў рост дасягнуў 9,9%.

У жніўні ўпершыню за год знізіўся намінальны заробак: ён склаў 2341 рубель — на 13,9 руб. менш, чым у ліпені.

Жнівень стаў месяцам агульнага запаволення эканомікі, якая да гэтага прырастала хуткімі тэмпамі: па выніках 9 месяцаў прырост склаў 4,9%, тады як месяцам раней ён дасягаў 5,5%.

Чарговы гадавы максімум. Чаму расце даляр?

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў

Белстат: Сярэдні заробак настаўнікаў у Беларусі складае 1739 рублі чыстымі

Nashaniva.com