Эканоміка

Чарговы гадавы максімум. Чаму расце даляр?

Сёння на таргах даляр абнавіў гадавы максімум. Яго курс вырас на 1,85 капейкі — да 3,3104 беларускага рубля. «Наша Ніва» пацікавілася ў эканаміста, чаму слабее беларускі рубель.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Папярэдні гадавы максімум быў некалькі дзён таму — 3,3011 рубля. У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Экспертка BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што на цяперашняе аслабленне курсу ў першую чаргу ўплываюць знешнія фактары, а не ўнутраныя.

«Асноўны фактар застаецца нязменным — гэта ўплыў дынамікі расійскага рубля. Расійская валюта, асабліва ў апошнія тыдні, дэманструе тэндэнцыю да зніжэння.

Даляр ужо гандлюецца на ўзроўні 97 з капейкамі расійскіх рублёў, хоць на пачатак кастрычніка расійскія эксперты прагназавалі курс на працягу месяца ў межах 95-96 расійскіх рублёў за даляр, але гэтая планка ўжо пераадолена», — адзначае эканаміст.

З-за таго, што беларуская эканоміка шчыльна звязана з расійскай, змяненні курсу расійскага рубля адбіваюцца і на беларускім.

«Мы не можам цяпер казаць пра тое, што на валютны рынак ціснуць унутраныя фактары. Напрыклад, паводле даных за жнівень, склалася хоць і невялікае, але станоўчае сальда ў знешнім гандлі».

Тое, што аслабленне курсу выклікана знешнімі фактарамі, пацвярджаюць і паказчыкі валютнага кошыка.

«Калі б у нас быў унутраны ціск на валютны рынак, то мы б бачылі зніжэнне курсу беларускага рубля да ўсіх валют у кошыку. А ў нас, наадварот, адносна расійскага рубля адбываецца ўмацаванне», — адзначае экспертка.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Звычайна калі расійскі рубель таннее адносна даляра на 5%, то беларускі можа ўпасці на 3-4%.

Аслабленне расійскага рубля звязана з падзеннем цэн на нафту.

«Плюс у 2024 годзе РФ знізіла аб'ёмы здабычы нафты ў межах дамоўленасцяў з АПЕК+. Усё гэта негатыўна адбіваецца на іх валюце, што ў выніку пэўным чынам уплывае і на курс беларускага рубля».

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць