Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны
35-гадоваму Міхаілу Фандо пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.
17.10.2024 / 15:56
Міхаіл Фандо. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»
Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Мінску з часоў універсітэта. Вучыўся ў БДУ на менеджара.
Інфармацыі пра яго няшмат. Вядома, што Міхаіл Фандо — аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі.
Суд над Міхаілам пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Яго, як мяркуецца, абвінавачваюць у падтрымцы Украіны — суд адбываецца па артыкуле «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Яму пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.
Судзіць мужчыну будзе Любоў Сімахіна, якая выносіць палітычныя прысуды з 2011 года.
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?