Беларускаму кубінцу Раберта Касануэва ўсё ж далі ДНЖ у Літве

«Раберта Касануэва — кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсціна амаль год, эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!», — напісаў у сацсетках кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

17.10.2024 / 20:08

Кубінца Раберта Вальдэса Касануэву затрымалі падчас беларускіх пратэстаў і год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расію. Ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ДНЖ.

Касануэва вырашыў абскарджваць гэта рашэнне ў судзе. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі пры дапамозе фонда Bysol. У верасні 2023 года стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Раберта.

Але для таго, каб атрымаць літоўскі ДНЖ, як выглядае, спатрэбіўся яшчэ цэлы год.

Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе

«Якія беларусы цёплыя». Беларускі кубінец — пра свае дзве радзімы і год на Акрэсціна

Суму, патрэбную беларускаму кубінцу для аплаты паслуг адваката, сабралі за некалькі гадзін

Беларускаму кубінцу Раберта Вальдэсу Касануэва не далі статус уцекача ў Літве. Цяпер яму патрэбная наша дапамога

«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны

Кубінцу, які ўдзельнічаў у пратэстах, пагражае дэпартацыя з Беларусі і турма на радзіме

Nashaniva.com