Суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмяніў свае рашэнне аб прызнанні шэрагу старонак «экстрэмісцкімі» і ў той жа дзень прызнаў іх «экстрэмісцкімі» зноў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заўважыў, што 24 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля чамусьці адмяніў сваё рашэнне ад 6 верасня 2024 года аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэрагу інтэрнэт-старонак, сярод якіх буйныя суполкі ва «Укантакце» «Гомель Online», «Минск Online», «Лида — наш город», сайт і сацсеткі праекту «Телеграф» і іншыя.
18.10.2024 / 18:10
Але ўсё гэта, як аказалася, рабілася толькі для таго, каб у той жа дзень, 24 верасня, гэтыя старонкі прызнаць «экстрэмісцкімі» зноў.
76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў»
«Зачышчаць будуць усіх, каму не дазволена выказвацца»