Расія і Украіна зноў абмяняліся ваеннапалоннымі праз тэрыторыю Беларусі

Расія і Украіна 18 кастрычніка правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі, паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі. Абмен прайшоў па формуле: 95 расійскіх вайскоўцаў на столькі ж украінскіх.

18.10.2024 / 22:07

Фота ілюстрацыйнае

«У цяперашні час усе расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама дадзеная магчымасць звязацца са сваякамі», — паведамілі ў расійскім Міністэрстве абароны. 

Пасярэдніцкія паслугі пры абмене аказалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Украінскі бок пакуль што факт абмену не пацвярджаў.

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне

Марпех УСУ, у якога адняла мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай

Nashaniva.com