Беларускія вайскоўцы паляцелі трэніравацца ў Расію

Начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Уладзімір Белы адзначыў, што працягваецца планавая падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў на базе расійскіх вучэбна-баявых цэнтраў.

19.10.2024 / 17:00

Фота: Міністэрства абароны

Акрамя таго, як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, днямі завяршыў падрыхтоўку адзін з танкавых батальёнаў.

Паводле слоў Уладзіміра Белага, беларускія вайскоўцы вывучылі перадавыя тэхналогіі, якія ёсць у расійскай арміі, і ўбачылі, як укараняецца вопыт вайны ва Украіне на практыцы падрыхтоўкі войскаў.

Цяпер жа, дадаў генерал, пачынаецца наступны этап. Вайскоўцы адпраўляюцца ў Расію, каб пераняць методыкі падрыхтоўкі войскаў для далейшага ўкаранення іх у практыку ў беларускіх вайсковых частках. Найлепшыя з беларускіх вайскоўцаў пасля вяртання з расійскіх цэнтраў, маўляў, стануць штатнымі інструктарамі ў айчынных злучэннях і вайсковых часцях.

У Мінску пачалі рассылаць прызыўнікам эсэмэскі

У Мінабароны расказалі, як атрымаць дазвол на палёт беспілотніка

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі

Nashaniva.com