Мужчына, які жыве пры Свята-Елісавецінскім манастыры, паедзе на вайну з Украінай. І гэта ўжо не першы такі выпадак
«Брат Алег» з мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ і адпраўляецца на вайну. Пра гэта ў манастырскім вайбер-чаце паведаміла манашка Аляксандра (Ляхава), якая каардынуе ў манастыры дапамогу расійскім вайскоўцам, піша «Хрысціянская візія».
19.10.2024 / 22:10
Братамі ў манастыры называюць мужчын, якія жывуць пры ім, у асноўным на падворку ў вёсцы Лысая Гара. Гэта не манахі, а свецкія асобы, як правіла людзі ў складанай жыццёвай сітуацыі, якім манастыр дае дах над галавой узамен за працу. Паколькі гэтыя людзі залежныя ад манастыра, то яны асабліва ўразлівыя на маніпуляцыі і прапаганду, якая ў ім праводзіцца.
«Гэта ўжо не першы такі выпадак. Духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак перыядычна гаворыць на сходах, што такі і такі брат паехаў на «СВА», але да гэтага часу ні разу не сказаў, што такі і такі брат вярнуўся. І ўсё гэта адбываецца пад прыкрыццём сацыяльнай дзейнасці, дапамогі бяздольным», — адзначае крыніца, знаёмая са становішчам спраў у манастыры.
«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы
У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі хрэсны ход з расійскімі сцягамі, Z і сцягамі НОД
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?