Нерухомасць2020

«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?

Падчас адной з традыцыйных «Гутарак з бацюшкам» праўладны святар Андрэй Лемяшонак раптам вырашыў расказаць, як атрымаў грошы на пакупку дома мары ад незнаёмых людзей. «Наша Ніва» паглядзела, якую ж нерухомасць мае заўзяты прыхільнік Пуціна і Лукашэнкі.

Андрэй Лемяшонак. Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

Андрэй Лемяшонак любіць разважаць пра тое, што людзі заўсёды маюць больш, чым заслугоўваюць: «Усё тое, што мы маем — гэта боскі аванс, які мы ніколі не адпрацуем». У адным з эфіраў на ютуб-канале манастыра ён згадаў пра сваю нерухомасць.

«Быў момант, калі мне далі грошы і сказалі «Купі дом». Вось уяўляеце: я хацеў дом. Але гэта было нерэальна. Ніяк нерэальна. Бо патрэбныя былі нейкія грошы. Можна было прадаць добрую кватэру, у якой я жыў, але дзе тады жыць, пакуль…

Гэта ж немагчыма. І прыйшлі людзі, якія далі мне далі грошы на паўгода без усялякіх распісак — ведалі, што я святар, суседзі былі іх знаёмымі. І я за паўгода павінен быў купіць дом».

Далей Лемяшонак распавёў, што прыехаў да адной жанчыны, якая якраз прадавала дом — як ён сказаў, «гэта было на іншым канцы горада, у сельскай мясцовасці». І сам будынак, і ўчастак з сажалкай яго вельмі ўразілі. Але ж высветлілася сапраўдная сямейная трагедыя.

«Яна кажа: «У нас быў такі дом, гаспадар, дзеці…» — і ўсе яны загінулі. Яна засталася адна ў вялікім доме. І сад з сажалкай… Было відаць, што гаспадар быў добры. Ёй ужо гэта нічога не трэба, вы разумееце? Вось так і чалавек. Што ён сабе будуе? Надмагілле? Помнік? Таму трэба разважаць. Я думаю, у нас усіх ёсць тое, што нам трэба на сёння».

Ці набыў ён той дом, Лемяшонак тады не расказаў. Але ж сам ён атрымаў дастаткова каштоўных падарункаў лёсу.

Якая нерухомасць запісана на святара, «Наша Ніва» даведалася з дапамогай «Белпола».

Ва ўласнасці Лемяшонка — дом у вёсцы Зацань (там святар і зарэгістраваны). Але завецца гэта месца вёскай толькі намінальна. У рэальнасці ж гэта амаль Мінск (некаторыя агенцтвы нерухомасці нават называюць яго паўночнай ускраінай сталіцы). Зацань пачынаецца адразу за кальцавой дарогай, а забудова тут у асноўным катэджная.

Справа дом, запісаны на Лемяшонка. Скрыншот «Яндэкс.Карты»
Скрыншот earth.google.com

Памеры катэджа духоўніка Свята-Елісавецінскага манастыра і сястрыцтва ўражваюць. Колькі ж каштуе пасяліцца недзе побач? На сайце realt.by цяпер выстаўлены на продаж пяць катэджаў. Самы танны з іх каштуе 128 тысяч даляраў, самы дарагі — 420 тысяч.

Ва ўласнасці ў Лемяшонка ёсць і лецішча ў садовым таварыстве «Сосны-сад» (адносіцца да Ждановіцкага сельсавета), якое знаходзіцца ўсяго ў 10 кіламетрах ад Мінска. На ўчастку стаіць двухпавярховы дом з тэрасай і прыбудовай. Ёсць таксама лазня і сажалка.

Скрыншот earth.google.com

Да пляжаў Мінскага мора адсюль каля двух кіламетраў. Кіламетр да элітнага жыллёвага комплексу «Пірс», дзе ёсць аптэка і крамы. А ў крокавай даступнасці санаторыі «Зялёны бор» і «Энергетык», дзе можна набыць абанементы ў СПА ці басейн.

Кватэра, з якой Лемяшонак быў не гатовы развітацца нават дзеля мары аб доме, — гэта двухпакаёўка плошчай 54,8 квадрата ў самым сэрцы Мінска, на вуліцы Карла Маркса, 42. Недалёка знаходзіцца Адміністрацыя Лукашэнкі. З вокнаў бачны Дом афіцэраў. У пары хвілін — Купалаўскі тэатр. Парк Горкага таксама побач.

Вуліца Карла Маркса, 42. Фота з «Яндэкс.Картаў»

Дзевяціпавярховік пабудавалі ў 1967 годзе. Гэта быў адзін з тых наменклатурных дамоў з палепшанай планіроўкай кватэр, дзе атрымоўвала жыллё савецкая эліта — чыноўнікі, пісьменнікі, артысты, вучоныя.

У архітэктурным плане будынак унікальным тым, што кожны яго пад’езд знаходзіцца на сваім узроўні, таму што дом размешчаны на даволі крутым спуску. Пабудавалі яго па праекце заслужанага архітэктара БССР Юрыя Шпіта. Сам ён разам з сям’ёй жыў у чатырохпакаёўцы ў гэтым самым доме.

У сакавіку на сайце realt.by былі выстаўлены на продаж дзве кватэры ў доме на Карла Маркса, 42: адну з іх (трохпакаёўку) спрабавалі прадаць за $197 тысяч, за іншую (чатырохпакаёўку плошчай 164 квадраты) гаспадары планавалі атрымаць $497 тысяч.

Гэтую кватэру Андрэй Лемяшонак не набываў, а атрымаў у спадчыну.

Каментары20

  • Конфискат
    26.04.2024
    В этом доме проживал и националст В. Вечерко с родителями. Он из пар номенклатуры.
  • Абармот
    26.04.2024
    Вот  интересно, почему мне никто просто так не приходит деньги дать?
  • Иг
    26.04.2024
    Ага, Аллах подарил ему

Цяпер чытаюць

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка

24-гадовая дзяўчына з Барысава патанула ў ванне5

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў25

Украіна нічога не ведала пра перамовы ў Саудаўскай Аравіі і не будзе іх прызнаваць11

Лукашэнка прапанаваў стварыць спіс «сумленных» бізнэсменаў, якія атрымаюць індульгенцыю ад праверак6

«Wildberries павінен працаваць на дзяржаву». На нарадзе ў Лукашэнкі была самая багатая жанчына Расіі5

«Ніна, Вадзім, Ульяна, Авенір і Авігея». Як жыве сям'я, дзе нядаўна нарадзілася 14-е дзіця5

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries13

Халезін: Можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся4

Перамовы паміж Расіяй і ЗША ў Эр-Рыядзе пачаліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць