Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак
20.10.2024 / 19:31
У адным з папулярных тэлеграм-чатаў («Толькі рэфарматары і рэфарматаркі») Раман Пратасевіч прапанаваў абмеркаваць, што рабіць, каб наладзіць эфектыўны дыялог паміж прыхільнікамі рэжыму і апазіцыяй.
Зваршчык Раман Пратасевіч у Дубаі. Фота з яго тэлеграм-канала
На заўвагу аднаго з удзельнікаў чата, што спачатку трэба спыніць рэпрэсіі, а пасля весці перамовы, ён напісаў, што кантакты і так не спыняюцца.
«Ну, і вы ж не думаеце, што ў той жа Дубай я ездзіў выключна на адпачынак?»
— дадаў Пратасевіч. Але больш дэталяў не прыводзіў.
Нагадаем, Раман Пратасевіч пасля памілавання працуе зваршчыкам на заводзе. Але апошнім часам яго сталі часта запрашаць на інтэрв'ю ў дзяржаўныя медыя. Гутаркі з ім запісала таксама расійская блогерка Ксенія Сабчак. А міністр інфармацыі прапанаваў яго кандыдатуру ў якасці медыятара паміж дзяржавай і апазіцыянерамі.
Цяпер Пратасевіч спрабуе перазапусціць свой медыяпраект і звязвацца са сваякамі зняволеных.
Чытайце таксама:
Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?