Грамадства7171

Ігар Тур тры гады пісаў у апазіцыйны чат, а цяпер спаліўся. Якія думкі ён праводзіў?

Выпадковы скрыншот, апублікаваны ў эфіры АНТ, дазваляе зазірнуць у галаву прапагандыста і адсачыць наратывы лукашыстаў, разлічаныя на апазіцыю.

Ігар Тур, фота sb.by

Удакладненне: у першапачатковай версіі тэксту сцвярджалася, што спецыяльны бот аднавіў фразы Тура ў чаце, хоць паведамленні там і выдаляюцца аўтаматычна праз суткі. Насамрэч выявілася, што бот знайшоў яго фразы з іншых чатаў. Падрабязнасці тут.

Падчас уздыму грамадства ў 2020 годзе набралі папулярнасць палітычныя тэлеграм-чаты, некаторыя з іх у пікавы момант мелі дзясяткі тысяч удзельнікаў. Частку з чатаў узялі пад кантроль сілавікі, арыштаваўшы адміністратараў, іншыя закрыліся самі, калі стала небяспечна выказваць свае думкі. Да 2024 года датрымаліся толькі некалькі буйных адкрытых чатаў.

@nashaniva Прапагандыст спаліўся ў чаце #беларусь #нашаніва #пропаганда #минсксейчас #жывебеларусь #беларусьновости #беларускітыкток ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Адзін з іх — чат «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі», створаны колішнім прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. Гэта яго разам з Іванам Краўцовым і Марыяй Калеснікавай у верасні 2020 года вывозілі з Беларусі, калі Марыя парвала пашпарт і засталася ў краіне.

У чаце рэфарматараў больш за 500 удзельнікаў. Што абмяркоўваюць у ім? Ды ўсё на свеце — і палітыку, і эканоміку, часам і свецкае жыццё. У чаце сядзяць палітыкі, актывісты, журналісты — нехта пад сваім іменем, нехта пад псеўданімам. Яго пачытваюць і прапагандысты — той жа старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант часам цытуе нешта з чата рэфарматараў у сваім «Клубе рэдактараў», згадваў абмеркаванні адтуль і прапагандыст АНТ Ігар Тур.

І вось 28 жніўня 2024 года адбыўся забаўны інцыдэнт. Ігар Тур у сваёй праграме на АНТ паказаў скрыншоты, зробленыя ў чаце рэфарматараў. Прычым некаторыя фразы адлюстроўваліся на зялёным фоне — гэта значыць, што скрыншоты былі зробленыя тым акаўнтам, які сам пісаў іх у чаце.

Так выглядае экран тэлеграма, калі ў дыскусіі паказваюцца фразы чалавека, які робіць скрыншот
Калі ж выказванняў аўтара скрыншота няма, то ўсе фразы белыя

Удзельнікі чата ідэнтыфікавалі акаўнт, які пісаў гэтыя фразы — @Valdis133.

Атрымліваецца, ці сам Тур, ці нейкі работнік АНТ, які падрыхтаваў скрыншоты для праграмы Ігара Тура, удзельнічаў у дыскусіях пад нікам @Valdis133.

Мы знайшлі некалькі соцень паведамленняў @Valdis133 за тры гады. Першая актыўнасць акаўнта была зафіксаваная ў чаце яшчэ ў ліпені 2021 года, але да мая 2024 года яго фразы сустракаліся раз-пораз. Актыўна выказвацца супрацоўнік АНТ стаў толькі ў апошнія месяцы.

Цікава, што аднойчы @Valdis133 прызнаўся, што паходзіць з Гродзеншчыны — як і Ігар Тур, які нарадзіўся пад Лідай. Яшчэ адно назіранне — гэты акаўнт восем разоў спасылаўся на нешта, сказанае Турам у эфіры. Прозвішча ніводнага іншага прапагандыста не згадвалася ні разу. Гэта наводзіць на думку, што аўтар паведамленняў у чаце — сам Ігар Тур.

Некаторыя фразы пісаліся па-руску, некаторыя па-беларуску (праўда, без беларускай раскладкі). Пакідаем іх у аўтарскай рэдакцыі.

Давайце паглядзім, якія наратывы Ігар Тур спрабаваў прасоўваць у чаце рэфарматараў?

Падказвае апазіцыі стратэгію: трэба прызнаць, што ціск на Лукашэнку не працуе

  • Плохо четыре года говорить, что ціск працуе, когда он совершенно не працуе. Может пора признать факт, внести коррективы в свою тактику, использовать альтернативные варианты. А не обижаться, когда правду в глаза говорят. Сколько было взрывов пятых точек из-за не злаваць дзеда. Но это хоть какой-то вариант, пока остальные бьются головой о дерево в надежде его сломать, вместо того, чтобы купить топор
  • Стратегия давления не работает. Ее нужно менять. Позитивные тенденции происходят не благодаря демсилам, а вопреки. Можно ошибаться. Не ошибается тот, кто ничего не делает. Но зачем врать себе и людям, что черное стало белым. Чем быстрее это поимут и внесут коррективы, признают ошибки, тем лучше будет обычным людям.

Хоча, каб Ціханоўская перастала быць лідарам

  • Брыдка усе гэта і сорамна. Не за гэтае народ выишау у 2020 годзе… Перамены? Дык усе гэтыя перамены яшчэ горш, чым у хрусталным сасудзе! Якія дэмсілы? Падкантрольны СТ офіс, а таксама КР, за які прагаласавала аж 6000 чалавек вырашылі, што Ціханоуская будзе кіраваць вечна? А хто у 6000 чалавек спытау? Сорам….
  • Когда я вчера написал про этот беспредел с самоназначением, меня активно минусовали. ОСТ уверены, что народ это проглотит. Да народу фиолетово на ее новые регалии и решения на конфенции, которую смотрело 400 с хвостиком пользователеи. Пусть себя хоть царицеи морскои назовут, это ничего не меняет. Уже из ОДКБ вышли. Я уверен в одном, что где-то в Минске открыли не одну бутылку шампанского. Такого образца демократии еще не видели.

Зацята крытыкуе Латушку

  • Спадар Рудзік, зборы па усеи сетцы гэта паказчык? А дзе быу Латушка да 2023 года? Забылі? Тое, што ен цяпер пытаецца заігрываць з нацыянальна-дэмакратычным рухам, гэта зразумела. Але я добра памятаю 20-21 год, калі ен грукауся у расеискую дзярждуму. Гэта паслядоуная пазіцыя? Вось у гэтым я з спадаром Пазняком абсалютна згодзен. Калі будзе трэба, Латушка стане жмудзінскім патрыетам. Ен не парадак наводзіць, а руинуе усе, што яму не даспадобы. Што далеи? Яму апазіцыя не патрэбна, прыслухоувацца да яе ен не будзе. Бо есць толькі яго погляд
  • Азаров сам себя дискредитировал, Сахащик ничем себя не проявил. Да и сам Латушко скорее выгоден режиму. Он выполняет роль погремушки со своеи санкционнои повесткои. Им можно пугать народ, какие демсилы плохие и из-за него у народа ухудшается уровень жизни
  • Тогда Вам к Пал Палычу. Может от его ціска к 30 году, накануне очередных выборов, большая часть задержанных и осужденных в 20-21 и выидет. Включите видео Палыча 22 года и сравните с текущими. Сильно удивитесь. Это очень похоже на Дом 2. Только сидят не актеры, а обычные люди

Хваліць Усава

  • Почитал давеча Усова и во многом с ним согласен. Пока у нас тут стрелки забиваются, режим последовательно усиляет свою команду под новые задачи. И это не только Рыженков. А что у нас? Квалифицированныи дипломат П.Латушко призывает журналистов и дипломатов посетить тюрьмы, используя для этого безвиз. Хотя прекрасно понимает, что это невозможно, просто сотрясение воздуха. Лебедько вообще понтуется шикарными фото С.Тихановскои с европеискими политиками. Зашибись результат. До коли это будет продолжаться?

Сее недавер да платформаў

  • Есць яшчэ адна цікавостка. У маім асяроддзі на гэты момант ні адзін чалавек не гатовы галасаваць. Больш за тое, абяцанаи платформы пакуль няма на Google Play. Чым меньш часу да выбарау, тым больш недавер. І гэта факт.
  • Отменить этот цирк. Нормально подготовиться, упростить процедуру голосования, нормально протестить платформу. Не подставлять людеи
  • Вот смотрю на все происходящее — это сумасшедшии дом. Что мы демонстрируем для международного сообщества? Кеис Азарова и Турабековои? Сомнительные перспективы легитимности КС? Тур правильно сказал. Для режима этот цирк – идеальныи вариант. Все переругались, измазали друг-друга нечистотами, а режим методично отжимает недвижимость и прессует родственников….. Люди в самои Беларуси, кто еще в повестке, однозначно крутят у виска и не будут участвовать в инициативах. Это факт
  • Боикот и последующие перевыборы позволят сохранить репутацию

Крытыкуе Лябедзьку: «Які вынік?» 

  • Да, Анатоль мегаэксперт с безупречнои репутациеи… Начинал еще в Верховном Совете сражаться. Многие из участников этого чата еще не родились, а он уже боролся. Какои результат его борьбы? Да никакои. Но разве это важно? Процесс идет уже 30 лет. Бабки капают, не голодает вроде. 30 лет имитации — рекордсмен. И самое главное, до 2020 года, несмотря на его бурую деятельность, его так и не посадили.?
  • Ледедько был депутатом последнего созыва Верховного совета в седые 90-е. И все на этом, больше не работал официально. Политики новои волны, даже тот же Латушко, при моем скептическом к ему отношению, или Франак, они работали на режим или против, хоть журналистами. А что Лебедько? За счет чего жил все эти годы? В партии денег отродясь не было, по краинеи мере на низовом уровне. Так где брались доходы? Вот и втюхивал всем и вся свою конституцию. Этим же сеичас и занимается. Конституцию он не напишет. Зачем…
  • Шаноуны спадар Лябедзька, а якія вынікі гэтых сустрэч? Мы хоць на крок сталі бліжэи да вяртання у Беларусь ці можа беларусы сталі болеи падтрымліваць дэмсілы. У Вас жа есць сувязі у Беларусі і Вы цудоуна ведаеце, што звычаины люд Вас нават не успамінае

Падтрымлівае думкі Івана Краўцова

  • Иван, благодарю за популярное объяснение текущеи реальности. Будет ли поддержана Ваша позиция демсилам — нет, будут ли забрасывать Вас фекалиями и обвинять в сотрудничестве с Кремлем, лысым чертом и т.д. — однозначно да. Стоило ли это выносить на публику — безусловно. Проидет еще какои-то период и многие скажут, что Кравцов был прав. А так, у демсил сеичас типичная ситуация по марксизму про верхи и низы. Перспектив компромисса между хотелками и возможностями пока не вижу.

Хваліць Вольгу Карач: «Яе трэба бараніць усёй грамадой»

  • Згодны з Вольгай. Пакуль мы кусаем адзін аднаго, што ў Беларусі, што ў дыяспары ўсе болей дамінуюць песімістычныя настроі. Мы раз'яднаныя, няма разумення, як усе змяніць, з-за гэтага частка сканцэнтравалася на будаваннні новай Беларусі (аля саўковы сацыялізм). Паглядзіце, колькі людей прыйшло на День Волі за мяжой? Шмат? І з кожным годам усе меней. Аднымі сустрэчамі з іншаземнымі лідарамі нацыю не ўз'яднаць. А Вольга вельмі шмат робіць для дыяспары ў Вільні. Ніхто гэта не аспрэчвае. Дык чаму мы павінны яе шэльмаваць. Яе трэбы бараніць усей грамадой, а не радавацца прэсінгу з боку летувісаў.

Каментары71

  • Беня
    29.08.2024
    Особенно про Толика - не в бровь, а урот.
  • хамячкам і баранчыкам
    29.08.2024
    “Паведамленні ў чаце рэфарматараў аўтаматычна выдаляюцца праз суткі. Тым не менш ёсць механізмы аднавіць усё напісанае канкрэтным карыстальнікам”. Хамячкам і баранчыкам гэта функцыя падабаецца, як і фсб-кгб, яны дзякуюць Дураву за гэты “зручны і абаронены” месенджэр. Карыстайцеся далей гэтай крамлёўскай цялегай.
  • Вася
    29.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →