У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?

Электраседан Geely E8 па памерах супастаўны з Audi A6. Пра цэны на яго ў Беларусі піша av.by

20.10.2024 / 20:39

Geely E8. Фота тут і далей: дылер

У навінкі нізкі каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — 0,199. У аснове седана ляжыць платформа SEA, на якой таксама будуюцца электрамабілі Zeekr.

У салоне аўто стаіць 45-цалевы экран з якасцю 8К, які можна выкарыстоўваць як тэлевізар.

Для базавай версіі прадугледжаны задні прывад і матор магутнасцю 272 к.с. Ёмістасць цягавай батарэі — 62 кВт·г. Такая машына разганяецца да 100 км/г за 6 секунд і здольная праехаць да 550 км на адной зарадцы. Ёсць заднепрывадны варыянт з вялікім запасам ходу (665 км).

Першым да сталічных дылераў прыехаў паўнапрывадны аўтамабіль з двума электраматорамі, якія выдаюць у суме 645 к. с. Разгон да 100 км/г — 3,5 секунды (хутчэй за Porsche Taycan GTS). Запас ходу — 620 км. Як адзначалі раней на прадпрыемстве, менавіта на топавыя версіі прыпадае больш за ўсё заказаў.

Цана ў Беларусі стартуе ад 106 900 рублёў (крыху менш за 32 300 даляраў) за заднепрывадную версію. Цэны на мадэлі з поўным прывадам складаюць 119 900 — 121 900 рублёў (каля 36 тысяч даляраў).

Як раней расказваў генеральны дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі, у першай партыі Geely E8 у краіну прывезлі 87 машын. Да канца года чакаюцца яшчэ тры пастаўкі электракараў. Адносна айчыннай зборкі кіраўнік прадпрыемства паведаміў: мадэль у нас збіраць дакладна не будуць, аднак у планах завода значыцца пастаноўка на канвеер больш даступнага электракара і гібрыда.

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

Купля аўто з Кітая на замову — рэальная магчымасць зэканоміць або пустая трата часу?

Nashaniva.com