Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен
У ЗША памёр ісламскі прапаведнік і кіраўнік руху FETO Фетхулах Гюлен. Яму было 83 гады. Турэцкія ўлады абвінавачваюць яго ў спробе вайсковага перавароту ў 2016 годзе.
21.10.2024 / 09:55
Пра смерць Фетхулаха Гюлена паведаміў яго пляменнік у сацсетцы X. «Фетхулах Гюлен дасягнуў гарызонтаў сваёй душы. Ды памілуе яго Бог», — напісаў ён.
Фетхулах Гюлен узначальваў рух FETO, які ўзнік у Турцыі ў 1970-я гады. Арганізацыя прасоўвала пацыфісцкі і сучасны погляд на іслам.
У 2016 годзе ўлады Турцыі абвінавацілі Фетхулаха Гюлена і прыхільнікаў FETO ў спробе перавароту. Анкара патрабавала ад Вашынгтона экстрадзіраваць Гюлена.
Фетхулах Гюлен жыў у ЗША з 1999 года. Ён — аўтар прац па тэалогіі і педагогіцы.