Лукашэнка прызначыў пасла ў Славакіі
Лукашэнка 21 кастрычніка падпісаў указ пра прызначэнне пасла Беларусі ў Славакіі. Ім стаў па сумяшчальніцтве пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Андрэй Дапкюнас.
21.10.2024 / 17:49
Андрэй Дапкюнас
Акрамя прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях, з верасня 2020 года Андрэй Дапкюнас таксама па сумяшчальніцтве з'яўляецца паслом у Аўстрыі і Славеніі, таму славацкі кірунак стаў для яго ўжо трэцім.
Пасада пасла ў Славакіі была вакантная пасля таго, як у жніўні 2020 года Ігар Ляшчэня, які тады кіраваў пасольствам, асудзіў паслявыбарчы гвалт і быў за гэта звольнены. Пасля таго працай пасольства ў Браціславе кіравалі часовыя павераныя ў справах, а ў верасні 2023 года ўвогуле было аб'яўлена пра яго закрыццё.
У афіцыйнага Мінска засталіся ўсяго тры паслы ў краінах Еўрасаюза з ранейшых 15
У Славакіі прапанавалі аднавіць сяброўства з Беларуссю
Лукашэнкаўская Беларусь назбірала кампліментаў ад славацкіх прарасійскіх палітыкаў