«Каб снег роўна лёг». У Гомелі паказалі пакос восеньскай лістоты

Не праходзіць года, каб у сацсетках увосень не з'явілася відэа, на якім камунальнікі косяць у горадзе траву, якой па прыродных прычынах ужо зусім і няма. Вось і цяпер у тыктоку апублікавалі ролік, у якім паказалі, як мужчына касіў газонакасілкай восеньскае лісце побач з тратуарам у Гомелі. Навошта ён гэта рабіў, вядома, дакладна не вядома. Але кемлівыя каментатары выказалі свае версіі, піша Telegraf.news.

21.10.2024 / 18:01

 

На відэа прыкметна, як апалыя брудныя лісточкі разлятаюцца ў бакі пасля праходжання тэхнікі.

@vpbwa #гомель #осень #покостравы ♬ La Traviata - Vitamin String Quartet

«Праца ёсць праца, яму за гэта як бы і плацяць, і хай вам здаецца, што ён глупствам заняты», — напісаў адзін каментатар.

«Раўняе, каб снег роўна лёг!» — выказаў здагадку іншы.

«Мяне гэтыя касцы ўсё лета зранку даставалі. Дык і ўвосень лісце будуць касіць ці ўжо адразу зямлю ўзрыхляць??» — пацікавіўся трэці.

Хтосьці, праўда, спрабаваў абараніць работніка:

«Чаго на рабацягу накінуліся? Далі заданне — робіць. Самі, нябось, не спрачайцеся з начальствам, а робіце, што кажуць. Усё зверху ідзе…»

«Класіка. А калі дажджы пойдуць, то час латаць лужыны, у дождж жа яно лепш відаць, дзе трэба», — дадаў яшчэ адзін карыстальнік тыктоку.

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў

Nashaniva.com