У Судане збілі грузавы самалёт з расіянамі на борце

Пра падзенне самалёта паведаміла расійская амбасада ў гэтай краіне.

21.10.2024 / 20:02

Фота ілюстрацыйнае

Зона крушэння знаходзіцца ў ахопленым баямі Дарфуры на захадзе Судана, гаворыцца ў паведамленні амбасады. Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння.

РБК са спасылкай на сілы хуткага рэагавання Судана піша, што расіяне былі ў складзе экіпажа самалёта, і публікуе відэа з месца аварыі.

Паводле звестак СМІ, на борце збітага самалёта, як мяркуецца, знаходзіўся галоўны інжынер кампаніі Airline Transport Incorparation FZC, грамадзянін Расіі Віктар Гранаў. Сцвярджаецца, што ён загінуў. З ім на самалёце былі яшчэ некалькі калег.

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Nashaniva.com