Памёр былы саліст Iron Maiden
Былы саліст легендарнага брытанскага метал-гурта Iron Maiden Пол Дзі'Анна памёр ва ўзросце 66 гадоў. Пра гэта паведамляе Daily Mail.
21.10.2024 / 21:43
Пол Дзі'Анна. Фота: Steve Eichner/Getty Images
Выданне паведамляе, што смерць музыканта, які з 2023 года выступаў у інвалідным крэсле з-за сур'ёзных праблем са здароўем, пацвердзілі журналістам яго сваякі.
Пол Дзі'Анна выступаў у складзе культавага калектыву з 1978 года і пакінуў Iron Maiden у 1982 з-за наркатычнай залежнасці. Пазней ён пачаў сольную кар'еру.
З 2023 года музыка не мог самастойна перасоўвацца і выступаў, седзячы ў інвалідным крэсле, што не перашкодзіла яму даць больш за 100 канцэртаў за паўтара года.
Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен
Былы ўдзельнік One Direction загінуў, зваліўшыся з трэцяга паверха гатэля ў Аргенціне