Шоўмен Арцём Рыбакін перакваліфікаваўся ў брокера па нерухомасці

Агенцтва «Рыбакіны», у якое ўваходзіць сам Арцём, а таксама яго жонка Таіс, прапаноўвае паслугі па падборы нерухомасці на Паўночным Кіпры і Балі.

23.10.2024 / 07:00

Арцём Рыбакін. Фота: @artemrybakin

Блогер Арцём Рыбакін быў вельмі папулярны ў нулявыя, дзякуючы праектам «Клубны штрых» і «Гаўно-пытанне». У Беларусі ён адкрыў уласную прадакшн-студыю Rybaking Production. А ў 2022 годзе разам з усёй сям’ёй перабраўся на Паўночны Кіпр.

Прайшоўшы ўласны шлях з набыццём жытла і афармленнем ВНЖ на Кіпры, Рыбакіны працягнулі інвеставаць у нерухомасць і, урэшце, вырашылі дзяліцца сваім досведам з іншымі (варта нагадаць, што Паўночны Кіпр — непрызнаная дзяржава). 

Фота: @rybakinyrealestate

Сёння іх рыэлтарская кампанія мае філіялы ў Дубаі, на Балі, у Тайландзе і ў Лондане.

«За што б я ні браўся, я заўсёды імкнуўся стаць лепшым ці быць сярод лепшых. Так было і калі я вучыўся на псіхолага, і калі я быў адным з самых папулярных тэлевядоўцаў Беларусі. Галоўная мая мэта — працаваць сумленна, каб мае кліенты заставаліся мне ўдзячныя і раілі сябрам. Таму я паступіў у Маскоўскі інстытут прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «Рыэлтар. Спецыяліст па аперацыях з нерухомасцю», — абазначыў сур’ёзнасць намераў развівацца ў новаабранай сферы Рыбакін.

Кансультацыя ў Рыбакіных для кліентаў, па іх словах, бясплатная:

«Нам плацяць забудоўшчыкі, а працуем мы толькі з тымі, у каго ўсё ў парадку з дакументамі, тытуламі і землямі».

«Ёсць растэрміноўка на 6 год». Шоўмен Арцём Рыбакін пераехаў на Паўночны Кіпр і набыў там жытло

«У нас атрымалася як у бацькоў, але як у мужа і жонкі — не». Мадэлька Вольга Нікіфарава развялася з шоумэнам Арцёмам Рыбакіным

Як беларусы робяць з хрушчовак сучасныя еўракватэры ФОТЫ

Nashaniva.com