Працадаўца сачыў за супрацоўнікам праз геалакацыю. А што, так можна было?

Працадаўца адсочваў перасоўванні супрацоўніка з дапамогай сэрвісаў геалакацыі, якія былі ўсталяваныя на асабісты тэлефон. Пра такі выпадак расказаў Цэнтр персанальных даных, куды звярнуўся абураны беларус. Чым усё скончылася?

25.10.2024 / 09:52

Невядома, калі і чаму супрацоўнік пагадзіўся на такія дзіўныя ўмовы працы і дазволіў усталяваць на ўласны смартфон дадатковыя дадаткі для сачэння. Але ж, відавочна, у нейкі момант татальны кантроль з боку працадаўцы пачаў яго напружваць. І чалавек падаў скаргу ў Цэнтр персанальных даных.

Там разгледзелі сітуацыю і вырашылі, што ў гэтым выпадку апрацоўка персанальных даных супрацоўніка была залішняй і неадпаведнай заяўленай мэце кантролю працоўнага часу. Яна ажыццяўлялася без прававых падстаў, бо асабісты нумар тэлефона работніка выкарыстоўваўся ў працоўных мэтах без афіцыйнай згоды чалавека.

Наймальніку адправілі патрабаванне ліквідаваць парушэнні. У выніку працадаўца паведаміў, што спыніў сачыць за падначаленым праз геалакацыю, а таксама аб тым, што будзе ў далейшым атрымліваць згоду работнікаў для выкарыстання іх асабістых нумароў у працоўных мэтах.

Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне

Nashaniva.com