Грамадства66

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне 

Яна атрымала доступ да яго перапіскі і відэа-паведамленняў.

Першая эвакуацыя пінскага актывіста і праваабаронцы Аляксандра Рамановіча сарвалася праз праграму-шпіёна на яго тэлефоне. Мужчына лічыць: усталявалі яе сілавікі падчас ператрусу.

Тэлефон Аляксандра ў эфіры АНТ

Аляксандр распавёў «Нашай Ніве», што пасля таго, як выйшаў з ІЧУ, адразу праверыў тэлефон. Яго цікавіла, ці не ўсталявалі сілавікі шпіёнскую праграму, але нічога незвычайнага не заўважыў.

Насамрэч, Аляксандр не асабліва верыў, што на яго гаджэце можа быць шпіён. Сілавікі цікавіліся яго тэлефонам падчас ператрусу, бо шукалі там нейкі кампрамат. Не знайшоўшы ніякай крамолы, яны амаль што страцілі цікавасць да дэвайса. Нават гатовы былі пакінуць яго дома, але ў выніку ўсё забралі ў ІЧУ.

— Тэлефон не аддавалі ні на якую экспертызу, яго проста апячаталі. Аддалі адразу, калі я выходзіў з ІЧУ.

Цяпер праваабаронца ўпэўнены: усталявалі шпіёнскую праграму яму падчас ператрусу. Яшчэ раз праверыць тэлефон Аляксандр вырашыў перад першай спробай эвакуацыі. Але на гэты раз дыстанцыйна звярнуўся па дапамогу да спецыяліста з «Байсола».

— А вось спецыяліст адразу звярнуў увагу на праграму, якая была падпісана Security System — на іконцы быў нейкі зялёны чорцік. Я праверыў, да чаго праграма мела доступ.

Высветлілася, што дзякуючы гэтай праграме сілавікі змаглі спампоўваць сабе з тэлеграму Аляксандра яго перапіску, галасавыя і відэа-паведамленні. Звычайныя званкі ў месенджары шпіён не запісваў.

Эксперт параіў Аляксандру спачатку скасаваць усе дазволы доступу для праграмы, а потым выдаліць яе. У хуткім часе пасля гэтага праваабаронцу зноў затрымаў ГУБАЗіК, які, канешне, ведаў пра тое, што мужчына плануе ўцячы.

Крыху пазней скрыншоты прыватнай перапіскі і відэа-паведамленні з’явіліся ў праграме «Будзе дапоўнена…» на АНТ.

Што можа праграма-шпіён і як яе выдаліць?

Ініцыятыва «Кібер Бабёр» ведае пра некалькі падобных выпадкаў. Яны адзначаюць, што шпіёнскія праграмы ўсталёўвалі пасля атрымання фізічнага доступу да тэлефона. Выпадкаў, каб беларускія сілавікі заслалі іх дыстанцыйна, невядома.

«Падобныя праграмы маскіруюцца пад дадаткі для бяспекі прылады. Яны могуць звацца Security System, або Android Security Services, або Samsung Security і гэтак далей. Бывае, што ў іх назве сустракаюцца памылкі накшталт servises замест services, што можа дапамагчы адрозніць іх, так што раім звяртаць на такое ўвагу.

Прынцып працы такіх дадаткаў аднолькавы: яны атрымліваюць доступ да ўсяго змесціва тэлефона, напрыклад, месцазнаходжання, памяці, званкоў, календара, і ў тым ліку доступ да мікрафона і камеры прылады, гэта значыць могуць праслухоўваць і назіраць за тым, што адбываецца на дэвайсе».

Ініцыятыва рэкамендуем усім, чый тэлефон пабываў у руках сілавікоў, правяраць яго на падобныя праграмы. А калі знайшлі — адмяняць усе выдадзеныя праграмай дазволы, доступы і выдаляць такія дадаткі. Ідэальны варыянт — скінуць тэлефон да заводскіх налад. Гэта дапаможа пазбавіцца ад такіх праграм.

Каментары6

  • Ганаровая Дошка
    20.06.2024
    ІТ, хэх. цяпер яшчэ і ТыкТок ад кітайскага гаспадара пуйла пхаюць у кожную навіну на ўсіх "апазіцыйных" сайтах.

    Рабіць такое як мэсанджар дарэчы ніхто не будзе. Гэта не сайцік для выбараў ЕР зрабіць - гэта сур'ёзны бізнэс, а там галоўнае прыбытак. А з беларусаў на такім не заробіш - яны жабракі. І спэцслужбаў у іх няма з нармальным фінансаваньнем якія б такое зрабілі як ФСБ зрабіла тэлеграм (я маю на ўвазе спэцслужбы менавіта беларусаў, а не лукашыстаў).
  • Змагар
    20.06.2024
    Лукашизм - антинародный диктаторский, фашистский режим!
  • TUT.EU®
    20.06.2024
    Ганаровая Дошка, пра якое фінансаваньне гаворка? Купіць дамэн і запусціць чат без цэнзуры? Проста на гэтае ніхто ня пойдзе, па-за цэберам халявы апынецца цэлы статак з умяцінамі ад фуражкі і "лідараў" неверагодных. А працаваць іх не навучылі, будуць і надалей замест прыватызацыі вас карміць - "барацьбой" за херведаешто.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць