У Докшыцах за «экстрэмізм» будуць судзіць жонку мясцовага высокага экс-чыноўніка

На наступным тыдні ў аўторак у суд Докшыцкага раёна па абвінавачванні ў парушэнні ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ выклікалі Маю Віктараўну Шнітко, заўважыў канал «Витебск, я гуляю!»

25.10.2024 / 16:31

Мая і Андрэй Шнітко — крайнія злева

Гэтая жанчына — галоўны бухгалтар філіяла «Докшыцыводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».

Прадпрыемства ўзначальвае яе муж Андрэй Веньямінавіч Шнітко — дзейны дэпутат Докшыцкага райсавета. А з 2010 па 2015 гады ён быў намеснікам старшыні Докшыцкага райвыканкама.

Футбольнага заўзятара затрымалі нібыта за татуіроўку ACAB

Беларус расказаў, як рэгулярныя наведванні радзімы ледзь не вылезлі яму бокам

Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД

Nashaniva.com