Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня

У заяве руху «Вольная Беларусь» гаворыцца, што галоўная мэтай прэзідэнцкай кампаніі, якую абвясцілі ўлады — «аднавіць уласную легітымнасць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасць у Беларусі».

26.10.2024 / 14:38

«Антынацыянальны рэжым Лукашэнкі прызначыў чарговыя «выбары прэзідэнта» на 26 студзеня 2025 года. Галоўная мэтай гэтай кампаніі — аднавіць уласную легітымнасць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасць у Беларусі. Пры гэтым кампанія будзе праходзіць ва ўмовах палітычнага тэрору, рэпрэсій, агульнага вынішчэння грамадзянскай супольнасці і разбурэньня інстытуту выбараў як такога. Беларускае грамадства, на сённяшні дзень не мае ніякіх прававых і палітычных магчымасцяў выказаць сваё адмоўнае стаўленне да Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве.

У руху зазначаюць, што для дасягнення задачы па стварэнні ілюзіі шырокай падтрымкі для Лукашэнкі пануючая ўлада будзе выкарыстоўваць усе метады, як сілавыя, так і палітычныя, а выбарчыя камісіі будуць цалкам ананімныя і сфармаваныя з адданых існуючаму ладу людзей, а беларускае грамадства ня будзе мець ніякіх магчымасьцяў назіраць за ходам галасаваньня.

«У бягучых абставінах патрэбны вынік галасавання для Лукашэнкі гарантаваны. Галоўнае, што рэжыму неабходна дасягнуць пад час квазівыбараў, — гэта абсалютная паслухмянасць грамадства і ягоны ўдзел у галасаванні».

«Галоўнае, што трэба было б рабіць беларусам — не ісці на выбарчыя ўчасткі і не галасаваць на псеўдавыбарах дыктатуры», — перакананыя ў «Вольнай Беларусі».

Наступнай формай супраціву там назвалі выяўленне інфармацыі пра арганізатараў «выбарчага падману», сябраў камісіі як саўдзельнікаў у палітычным злачынстве і публікацыю звестак пра іх у адкрытым доступе.

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Nashaniva.com