Грамадства77

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

У ЦВК сёння падалі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Лукашэнкі «кандыдатам у прэзідэнты».

Фота: БелТА

Кіраўніком ініцыятыўнай групы стаў Юрый Сянько — старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, піша БелТА.

Федэрацыя прафсаюзаў — гэта кантраляваная дзяржавай псеўдаграмадская арганізацыя. У 2020 годзе ініцыятыўную групу таксама ўзначальваў кіраўнік гэтых псеўдапрафсаюзаў, тады гэта быў Міхал Орда.

«Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група прыступіць да збору подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Усе спецыялісты падрыхтаваныя, мы перакананыя, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа», — сказаў Сянько.

У адпаведнасці з заканадаўствам у складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек.

«Наш склад значна большы, таму будзем працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе мясцовымі органамі ўлады будуць вызначаныя месцы для магчымага збору подпісаў, таксама ў працоўных калектывах (устаноўлены часовыя рамкі, калі гэта дазволена законам). Усе магчымыя формы збору подпісаў будуць выкарыстаныя. Перакананы, што нашы спецыялісты справяцца з гэтай задачай», — падкрэсліў кіраўнік ініцыятыўнай групы.

Выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года. Кандыдатамі для стварэння бачнасці канкурэнцыі маюць стаць Алег Гайдукевіч і, магчыма, Ганна Канапацкая ці яшчэ нехта. Аднак у новай таталітарнай рэальнасці выбары, найхутчэй, канчаткова ператворацца ў працэдуру прынясення грамадствам клятвы вернасці рэжыму. Людзей будуць змушаць падпісвацца за Лукашэнку на месцах працы, а пасля заганяць на датэрміновае галасаванне. Працэнт галасоў, які прыпішуць Аляксандру Лукашэнку, Адміністрацыя прэзідэнта вызначае загадзя.

Каментары7

  • Вадя
    26.10.2024
    Огласите, пожалуйста, весь список
  • Сымон
    26.10.2024
    Чарговая лукашысцкая шасцёрка. Калі рэжым будзе абрынуты - гэты "прафсаюзны" бос пойдзе пад люстрацыю, а тым чынушам, што паспелі саскачыць на пенсію - яна будзе парэзаная да сярэдняй велічыні па краіне. Што цалкам сумленна: які рэжым вы будавалі - па выніках яго і атрымлівацце
  • Улад
    26.10.2024
    Не памятаю, каб Лукашэнка выразна і афіцыйна заяўляў, што хоча 26.01.2025 выбірацца. Толькі у Казані нейкай бабе з РФ-ТБ сказаў ... А тут ужо цэлая група на рэгістрацыю прыбегла. У суботу! Ініцыятыўныя якія! :)

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць