Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра

Па выніках нядаўняга саміту БРІКС у Казані Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскім «Известиям», у якім панаракаў, што Беларусь і яшчэ больш за дзясятак краін атрымалі на гэтым мерапрыемстве замест паўнавартаснага сяброўства статус толькі партнёра БРІКС. Ён абураўся, што ў арганізацыі прыдумалі гэты «прылазнік», і засцерагаў, што так можна і страціць час для стварэння «глабальнай арганізацыі» для змагання супраць «калектыўнага Захаду». Але акурат у тым і рэч, што многія ключавыя сябры БРІКС не маюць ніякай матывацыі, каб улазіць следам за Пуціным у гэта змаганне, супярэчнае іх эканамічным інтарэсам. 

26.10.2024 / 15:49

Падчас саміту БРІКС у Казані. Фота: Alexander Nemenov, Pool Photo via AP

Ідэя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ператварыць БРІКС у антызаходнюю кааліцыю, якая б пахіснула «сусветны парадак» і гегемонію даляра, не сустракае энтузіязму ў ключавых краін — чальцоў блока, адзначаў яшчэ перад пачаткам саміту Bloomberg.

Індыя не жадае дапускаць ператварэнне БРІКС у «антыамерыканскую» арганізацыю, дзе дамінавалі б Расія і Кітай, расказалі Bloomberg індыйскія чыноўнікі, знаёмыя з пытаннем.

Менавіта таму, па словах суразмоўцаў агенцтва, Нью-Дэлі выступае супраць далейшага пашырэння БРІКС, куды ў мінулым годзе ўступілі 6 новых краін і папрасіліся яшчэ дзясяткі, уключаючы сусветных ізгояў, такіх як М'янма або Афганістан.

Пазіцыю Індыі падзяляюць Бразілія і ПАР, расказалі Bloomberg чыноўнікі гэтых краін.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія ўступілі ў БРІКС па выніках саміту-2023, «цалкам адпрэчваюць» спробы прадставіць сяброўства ў блоку як знак таго, што глабальны Поўдзень знаходзіцца ў апазіцыі да Захаду, сказала крыніца Bloomberg. У ААЭ вельмі добрыя адносіны з заходнімі краінамі, уключаючы ЗША, падкрэсліў іншы чыноўнік краіны.

Нават Кітай, які стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Расіі пасля ўварвання ва Украіну, лічыць занадта амбіцыйнай ідэю Пуціна пра плацяжы ў абыход даляра, кажа Ван Івэй, дырэктар Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў Кітайскага народнага ўніверсітэта ў Пекіне:

у адрозненне ад Расіі, іншыя краіны БРІКС не знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі, і непасрэднай матывацыі перакройваць сусветны фінансавы парадак не маюць.

Пуціну эксклюзіўна паказалі прататып валюты БРІКС, «якая абрыне даляр». Мы адшукалі арыгінал банкноты, ёсць дзіўнасці са сцягам Беларусі 

Пасля артыкула «Нашай Нівы» стваральнікі банкноты БРІКС размылі яе выяву. Але памылкі ўсё роўна бачныя

Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»

Сяргею Лаўрову на саміце БРІКС наступілі на нагу ВІДЭА

«Пры чым тут US?!» На саміце БРІКС дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» ледзь не зрабілі амерыканцам

Крэмль нарэшце прызнаў, што Саудаўская Аравія адмовілася ад членства ў БРІКС

Nashaniva.com