У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі

Урад Нарвегіі забароніць дзецям, малодшым за 15 гадоў, карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Як паведамляе The Guardian, такая мера, на думку прэм'ер-міністра краіны Ёнаса Гара Сцёрэ, дапаможа абараніць падлеткаў ад шкоднага кантэнту і «ўлады алгарытмаў».

26.10.2024 / 17:52

Як адзначыў прэм'ер-міністр Нарвегіі, дзеці выкарыстоўваюць сацсеткі не па прызначэнні. Гэта можа рабіць падлеткаў «аднабокімі і пакорлівымі», паколькі «на экране ўсё адбываецца занадта хутка».

Цяпер у Нарвегіі паводле заканадаўства падлеткі могуць карыстацца сацсеткамі толькі з 13 гадоў.

У той жа час, паводле вынікаў даследавання нарвежскага ўпраўлення СМІ, больш за палову дзяцей ва ўзросце 9 гадоў, 58% 10-гадовых і 72% 11-гадовых з'яўляюцца карыстальнікамі сацсетак.

У выніку нарвежскі ўрад збіраецца ўзмацніць меры бяспекі, каб дзеці не маглі абысці ўзроставыя абмежаванні.

Напрыклад, улады плануюць унесці папраўкі ў закон аб персанальных даных краіны, мэта якіх — усталяваць узроставы цэнз для падлеткаў з 15 гадоў, каб атрымаць згоду на апрацоўку іх персанальных даных платформай, а таксама распрацаваць сістэму праверкі ўзросту для сацыяльных сетак.

Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын

Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі

У Нарвегіі знайшлі найбуйнейшае ў Еўропе радовішча рэдказямельных металаў. Гэта можа зменшыць залежнасць ад Кітая

Nashaniva.com