Памёр Алег Елісеенкаў

Памёр вядомы кампазітар, харавы дырыжор і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў. Яму было 66 гадоў.

26.10.2024 / 19:15

Алег Елісеенкаў

Алег Елісеенкаў нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў расійскім горадзе Спас-Дземенску. Але вырас у Маладзечне, куды ягоная сям'я пераехала неўзабаве пасля нараджэння сына.

Бацька кампазітара быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча, яго скончыў і сам Алег у 1973 годзе па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».

Пасля Алег Елісеенкаў працаваў дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Быў членам Беларускага саюза кампазітараў.

Елісеенкаў напісаў музыку да многіх папулярных у Беларусі эстрадных песень, якія выконвалі Андрэй Хлястоў, Ірына Дарафеева, Алеся, Аляксандр Саладуха.

Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў былі Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба».

Памёр Віктар Лук'янаў

Памёр Мікола Трафімчук

Памерла Ларыса Рыжкова

Nashaniva.com