Чыноўніца расказала, ці ўвойдуць Новая Баравая і Фаніпаль у склад Мінска

Першая намесніца кіраўніка Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч сустрэлася з калектывам «Мінскэнерга». Сярод іншага, чыноўніца закранула пытанне пашырэння сталіцы і ўключэння ў яе склад новых раёнаў.

27.10.2024 / 17:42

Фота: «Мінск-Навіны».

Па словах Лазарэвіч, улады цяпер стрымліваюць рост горада. Таму планаў уключэння ў яго новых раёнаў (пытанне тычылася Новай Баравой і Копішча) няма.

«Ні Бараўляны, ні Фаніпаль Мінскам не стануць», — заявіла яна.

Лазарэвіч упэўненая, што большасць жыхароў гэтых населеных пунктаў і сама супраць іх уключэння ў склад Мінска. Чыноўніца дадала, што цяпер ідзе упор на развіццё гарадоў-спадарожнікаў.

Лебядзіны ўшчыльняць загадкавым шматпавярховікам

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Nashaniva.com