Жарт ад Шрайбмана: Калі Гайдукевіч пойдзе на выбары, ён возьме сітуацыю ў свае рукі
«Нехта чакае сюрпрызаў?»
27.10.2024 / 20:33
Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся ў новым выпуску ток-шоу «Гадзіннічак цікае», было пытанне спойлера Лукашэнкі на будучых «выбарах».
Па словах Шрайбмана, выбарчая кампанія мае «сумны кантэкст»:
«Хтосьці чакае сюрпрызаў? Хтосьці чакае выхаду нечаканых кандыдатаў? (…) Я думаю, у сітуацыі рэальна ўсё ад крэатыву Пяткевіч залежыць. Захоча яна пусціць якога-небудзь Чэрачня, паказытаць нервы каму-небудзь. (…) Ці не.
Альбо гэта проста будзе Гайдукевіч. Ці пойдзе Гайдукевіч у рэшце рэшт. Можа, да моманту выхаду гэтага роліка акажацца, што Гайдукевіч вырашыў зноў, што ён не прастытутка. У чарговы раз. І зноў адскочыць».
Альбо нешта іншае вырашыць, — заўважыў Рыгор Астапеня.
Узяць сітуацыю ў рукі? Так? — пажартаваў Шрайбман.
Жарт Арцёма Шрайбмана тычыцца дыкпіка, які ў верасні 2023 года быў апублікаваны ў тэлеграм-канале Алега Гайдукевіча. Сам палітык заявіў, што гэта быў узлом, але ніякай адказнасці за публікацыю парнаграфічнага кантэнту ніхто не панёс.
Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку
У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой