У лукашэнкаўскім Моладзевым парламенце новы кіраўнік. Прапагандыста Рачылоўскага рашылі замяніць

Кіраўніком Моладзевай рады пры Нацыянальным сходзе стала Аліна Рацькова. 

28.10.2024 / 14:36

Аліна Рацькова. Фота тут і далей: яе інстаграм

22-гадовая Аліна родам з Віцебска. Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці «міжнародная эканоміка». Яна магістрантка ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.

Працуе вядучым спецыялістам упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Рацькова анансавала, што ўключыцца ў выбарчую кампанію.

«І зусім хутка мы анансуем новы праект у кірунку падтрымкі дзейнага прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — сказала яна.

Папярэднім кіраўніком быў выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Мікіта Рачылоўскі. Ён абяцаў памерці за Лукашэнку і заклікаў разабрацца з фуд-блогерам Какабаем.

«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды

Nashaniva.com