Таццяна Грыневіч выдала кнігу з навагоднімі песнямі

Бліжэйшыя навагоднія святы беларусы будуць з прыгожымі, святочнымі песнямі. Іх напісала музыка, спявачка і нястомны папулярызатар беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая зараз жыве ў Турцыі, паведамляе радыё «Рацыя».

28.10.2024 / 20:25

Да Новага году гэтую цудоўную калекцыю сваіх навагодніх песень яна сабрала пад вокладку адмысловай кнігі і выдала яе ў Варшаве. «На святах беларусы павінны спяваць», — кажа Таццяна.

«Песні агучаныя і выкладзеныя на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай яго можна праслухаць іх. Таму, маючы гэтую кніжачку, можна пачытаць вершы сваім дзецям і сабе для настрою, можна уключыць з QR-кода і паслухаць гэтыя вершы ў выглядзе песняў. І яшчэ можна ўлучыць толькі музыку да гэтых песняў і самі песні паспяваць, таму што там дададзена таксама караоке».

Выдадзеная Таццянай Грыневіч кніжка з навагоднімі песнямі называецца «Гэй ты, братка Новы годзе». Сродкі на яе выданне збіраліся на платформе «Гронка». Неўзабаве кніга з’явіцца ў беларускіх кнігарнях у Польшчы і Літве.

Беларусізацыя Стамбула. Як спявачка з Мінска з-за рэпрэсій тэрмінова пакінула радзіму і цяпер жыве ў Турцыі

Селётнім пераможцам прэміі Анемпадыстава стала кніга Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч

Кніга «Мова 404» выйшла ў перакладзе на англійскую мову

Фотаархіў Veha запрашае падзяліцца сямейнымі фотаздымкамі

Nashaniva.com