Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ
Прапагандыстка БТ падзялілася, што пабралася шлюбам.
29.10.2024 / 16:26
Ксенія Лебедзева. Фота: сацсеткі
Вяселле прайшло 26 кастрычніка.
«Дарагія сябры, люблю, цалую, абдымаю! Вялікі дзякуй усім за віншаванні, цёплыя словы і пажаданні ў наш адрас!!! Хутка падрабязнасці гэтай цудоўнай падзеі», — напісала яна.
Для 36-гадовай Ксеніі (дзявочае прозвішча якой Рачкова) гэта ўжо трэці паход у ЗАГС. Упершыню яна выйшла замуж ва ўзросце 23 гадоў. Яе абраннікам стаў іншаземец па прозвішчы Альхмам, які быў медыкам і вучыўся ў Беларусі. Дзеля таго кахання Ксенія нават пагадзілася змяніць рэлігію і прыняла іслам.
Шлюб не пратрываў доўга. Прыкладна праз два гады пара развялася. Паводле слоў Ксеніі, гэта была яе ініцыятыва. Адной з прычын яна назвала свой страх з'язджаць у зусім чужую краіну.
У час працы на жаночым партале velvet.by у Ксеніі з’явіўся прыхільнік, які пісаў кампліменты журналістцы пад яе тэкстамі і прызнанні ў каханні ў яе блогу. Кавалер уразіў дзяўчыну сур'ёзнымі намерамі: ён казаў пра тое, што дзеля будучых дзяцей гатовы адмовіцца ад курэння і алкаголю, сачыць за рэжымам дня, пачаць займацца спортам і прымаць вітаміны.
Апафеозам той гісторыі кахання стала невялікае вяселле, якое адбылося ў дзень нараджэння Ксеніі — 12 снежня 2014 года. Ад другога мужа яна і атрымала прозвішча Лебедзева. Але і тыя адносіны пратрывалі не вельмі доўга.
Дзяцей у Ксеніі няма.
Прыхільнікі віншуюць у сацсетках Лебедзеву і яе абранніка Алега са святам.
Імаверна, новым мужам прапагандысткі стаў калега — рэжысёр БТ Алег Даўгаполаў. З ім Ксенія ездзіла ў камандзіроўку на Данбас, а таксама год таму адпачывала на Азоўскім моры (каля Новаазоўска).
Алег Даўгаполаў. Фота: яго старонка ў фэйсбуку
Вяселле Лебедзевай. Фота: сацсеткі
«Чорная архідэя» прапаганды. Гісторыя Ксеніі Лебедзевай
Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай