За апошняе дзесяцігоддзе на 30% скарацілася папуляцыя вожыкаў

Эколагі ўжо адносяць вожыкаў як від, «блізкі да ўразлівага становішча», паведамляе выданне The Guardian.

29.10.2024 / 16:38

Фота: freepik.com

За апошнія 10 гадоў у Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі і Аўстрыі колькасць вожыкаў скарацілася на 16-33%, а ў Германіі і Бельгіі — да 50%.

Галоўнай прычынай зніжэння колькасці звычайных вожыкаў стала урбанізацыя, якая выцясняе жывёл з натуральнага асяроддзя.

Аўтамабілі, выкарыстанне пестыцыдаў і недастаткова экалагічнае садаводства таксама адыгралі сваю ролю. Напрыклад, вожыкі часта гінуць ад харчавання насякомымі, атручанымі пестыцыдамі.

«Бягучыя даныя паказваюць небяспечнае зніжэнне колькасці вожыкаў. Пакуль яшчэ ёсць магчымасці прадухіліць далейшае скарачэнне і стабілізаваць колькасць гэтага віду», — заявіла прадстаўніца Міжнароднага саюза аховы прыроды Эбі Газард.

Па словах Хоўпа Нотхелфера, прэс-сакратара Таварыства абароны сысуноў, многія людзі ўжо заўважылі знікненне вожыкаў.

«Часта можна пачуць, што вожыкаў не бачаць так часта, як раней. Надзея толькі на тое, што чым больш вожыкі будуць ператварацца ў далёкі дзіцячы ўспамін, тым больш мы пачнем дзейнічаць, каб вярнуць гэты ўспамін да жыцця», — дадаў ён.

Эколагі заклікаюць жыхароў змяніць падыход да вядзення гаспадарчай дзейнасці для захавання папуляцыі вожыкаў. Так, у арганізацыі прапанавалі ствараць дзіркі ў платах для перамяшчэння вожыкаў, будаваць для іх хованкі і адмовіцца ад пестыцыдаў.

З-за раставання арктычных ільдоў белыя мядзведзі сталі часцей хварэць

Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна

У Зімбабвэ з-за засухі збіраюцца забіць 200 сланоў

Nashaniva.com