Аліна Нагорная выдала новую кнігу. Гэтым разам для дзяцей

Грамадская дзяячка Аліна Нагорная, аўтарка кнігі «Мова 404», паведаміла пра выхад яшчэ аднаго свайго твору — «У Слуцку на машыне часу». Ён прызначаны для дзіцячай аўдыторыі. 

31.10.2024 / 18:22

Аліна Нагорная з сынам. Фота: facebook.com/anahornaja

Гэты твор — гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У кожным падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні.

«Дзякуючы праграме ArtPowerBelarus, неймаверным дызайнеркам: імёны якіх пакуль нельга называць, а таксама сябрам, імёны і ролі якіх таксама называць небяспечна, я змагла стварыць кнігу і падараваць дзецям са Слуцку», — паведамляе Аліна Нагорная.

Зацікаўленым у набыцці гэтага выдання аўтарка прапануе звяртацца асабіста да яе.

Кніга «Мова 404» выйшла ў перакладзе на англійскую мову

«На нас глядзелі як на вар’ятаў. Доктарка адмовілася прымаць роды, бо мяне маглі пазнаць». Як сям'я Нагорнай і Случака хавалася ад сілавікоў

«Незнаёмка прыйшла і дала 500 даляраў». Гісторыі таго, як беларусы дапамагаюць землякам у бядзе

Nashaniva.com