За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы

The Warsaw, які пачынаўся з невялікага пабліка ў сацсетках, за некалькі гадоў ператварыўся ў галоўнае медыя для эмігрантаў з постсавецкай прасторы. 

04.11.2024 / 12:09

Калаж «Наша Ніва»

На гісторыю стварэння праекта пралілі святло ў новым выпуску шоу «о(б)суждаем». У гэтым медыя сёння працуе і Глеб Сямёнаў, адзін з вядоўцаў шоу.

Рускамоўныя паблікі пра Варшаву, арыентаваныя на мігрантаў з постсавецкай прасторы, за апошнія гады перараслі ў сапраўднае медыя са сваім сайтам і папулярнымі акаўнтамі ў сацсетках. Напрыклад, інстаграм The Warsaw сёння мае больш за 140 тысяч падпісчыкаў.

Прычына такой папулярнасці не толькі ў якасным і даступным кантэнце, але і ў той велізарнай плыні мігрантаў, якія бягуць з Беларусі, Расіі і Украіны ад рэпрэсій ці ад вайны. Многія эмігранты, якія яшчэ не цалкам зліліся з польскамоўным асяроддзем, атрымліваюць інфармацыю пра падзеі ў польскай сталіцы з The Warsaw. 

Сайт The Warsaw. Скрышот галоўнай старонкі

Але менавіта беларусы фактычна сталі інфармацыйнымі манапалістамі ў Варшаве сярод рускамоўнай аўдыторыі. Запрошаны ў шоу стваральнік The Warsaw беларускі айцішнік Улад Ла́ўрыш, лічыць, што такая сітуацыя склалася выпадкова.

Сам ён прыехаў у Польшчу задоўга да трагічных падзей апошніх гадоў і сёння збольшага займаецца развіццём уласна створанага медыя. 

Улад Лаўрыш у шоу «о(б)суждаем». Скрыншот відэа.

Першыя думкі стварыць такі праект у хлопца з'явіліся яшчэ ў 2017 годзе, калі толькі пераехаў у Варшаву. Тады ён не ведаў чым заняць сябе ўвечары ў горадзе. Сваю праблему Лаўрыш вырашыў сам — пачаў маніторыць польскія рэсурсы з мерапрыемствамі і весці паблік «Куды пайсці ў Варшаве». Пераклад на рускую мову дапамог яму вывучыць польскую мову.

Блог спачатку не прыносіў ніякага прыбытку. Але новы праект The Warsaw, які з'явіўся ў 2019 годзе, Лаўрыш ствараў ужо маючы добрыя сувязі. Праект за пяць гадоў вырас да вялікага і прыбытковага гарадскога выдання.

На стварэнне яшчэ аднаго блога «Як жыць у Варшаве», у якім сам Лаўрыш робіць агляды кавярняў, выставак і цікавостак польскай сталіцы, як прызнаецца хлопец, яго натхніў мінскі фудблогер Какабай. 

«Хейту ў маім жыцці было шмат». Што за дзяўчына здымае беларускіх артыстаў і папулярнае беларускае ютуб-шоу «О(б)суждаем»

Манетачка расказала пра свае беларускія карані

Вядомы блогер набыў кватэру ў Польшчы — вось як гэта ў яго атрымалася

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Ф. Раўбіч