Нерухомасць2121

Вядомы блогер набыў кватэру ў Польшчы — вось як гэта ў яго атрымалася

Іван Прус, зорка ютуб-шоу «О(б)суждаем», расказаў у інстаграме, што нядаўна набыў кватэру ў Познані — горадзе на захадзе Польшчы. Распыталі хлопца пра дэталі здзелкі.

Іван Прус. Фота: яго інстаграм

Іван расказвае, што мог набыць кватэру яшчэ некалькі гадоў таму ў Мінску, але не склалася. І вось цяпер вярнуўся да гэтай ідэі, бо вырашыў — трэба мець у Польшчы нешта сваё, месца, дзе можна спыняцца. Ён мае польскі ДНЖ і афіцыйную працу, таму палічыў, што цяпер прыдатны момант, каб узяць яшчэ і крэдыт на кватэру.

Хлопец жыве ў Варшаве і плануе жыць у ёй далей, але кватэру набыў у Познані:

«Спачатку я думаў, што магу разгледзець розныя гарады Польшчы, а потым сканцэнтраваўся на Варшаве і некалькі месяцаў разам з агентам шукаў жытло тут. Зручней шукаць кватэру там, дзе ты жывеш, тады ты маеш магчымасць хутка паехаць і паглядзець яе. Але з Варшавай усё аказалася вельмі складана: цяпер тут мала прапаноў па жытлу і вельмі шмат ахвотных яго набыць.

Я набыў кватэру ў крэдыт, адразу планаваў так рабіць. Кожны раз, як я прыходзіў аглядаць кватэру, разумеў, што за мной стаіць велізарная чарга. Калі ты кажаш, што хочаш набыць тую ці іншую кватэру, у цябе пытаюцца, ці купляеш ты яе праз крэдыт, і калі так, просяць пачакаць.

Кватэра, якую набыў блогер. Фота: архіў суразмоўцы

Кожны прадавец у Варшаве ведае, што няма сэнсу прадаваць кватэру ў крэдыт і чакаць яшчэ месяц-два, пакуль банк ухваліць крэдыт і зробіць усе траншы. Лепш пачакаць пару дзён і да цябе прыйдзе пакупнік, які купіць тваю кватэру проста зараз. У мяне такое таксама было неаднойчы».

І гэта была не адзіная складанасць, бо Іван шукаў аднапакаёўку, а такія кватэры заўжды хутка разыходзяцца. Яшчэ ён жадаў, каб у кватэры быў рамонт і добрая планіроўка. Хлопец спланаваў, што спачатку ён будзе здаваць кватэру, а потым, магчыма, туды пераедзе сам, таму кватэра мусіла быць прыдатнай і для гэтага. 

Праз пару месяцаў няўдалых пошукаў у Варшаве хлопец пераключыўся на Познань:

«Выбраў Познань, бо гэта вялікі горад, ён знаходзіцца прыкладна пасярэдзіне паміж Варшавай і Берлінам — думаю, гэта зручна. Таксама там ёсць прадпрыемствы, шмат універсітэтаў. Таму вырашыў, што гэтая кватэра будзе добрай інвестыцыяй. 

Кватэра, якую набыў блогер. Фота: архіў суразмоўцы

У Познані мне спадабаліся і кватэра, і сам горад, ён падаўся вельмі атмасферным, але кватэры там не надта таннейшыя. У Варшаве я глядзеў аднушкі за 450-490 тысяч злотых [недзе 105-115 тысяч еўра]. У Познані я набыў маленькую двухпакаёўку не ў цэнтральным раёне за 425 тысяч злотых [99,5 тысячы еўра].

Не надта сэканоміў, але ў Познані пакупнікоў было менш і набыць кватэру было прасцей. У першую паездку туды я паглядзеў чатыры кватэры, апошняя мне спадабалася і мы дамовіліся па куплі, наступныя два месяцы мы вырашалі пытанні па паперах і крэдыце».

Іван выбраў кватэру ў пяціпавярхоўцы канца 90-х, у раёне з добрай інфраструктурай і недалёка ад прыпынку трамвая. У кватэры добрая планіроўка — ёсць асобная спальня, кухня, сумешчаная з іншым пакоем, калідор і балкон.

Каб не нарабіць памылак у падпісанні папер, Іван звярнуўся да агента. Умовы такія: агент дапамагае шукаць кватэру і падпісваць дакументы, а пакупнік яму за гэта плаціць 2-3,5% здзелкі.

І гэта яшчэ не ўсё: каб узяць у Польшчы крэдыт, трэба звярнуцца да крэдытных кансультантаў, кажа хлопец, і праз іх узаемадзейнічаць з банкам. Такому кансультанту плаціць камісію банк. Спачатку трэба знайсці кансультанта і разабрацца, хто гатовы даць табе крэдыт, а потым ужо шукаць жытло. 

Тут пачаліся новыя праблемы:

«У мяне засталася вельмі непрыемнае ўражанне пасля супрацоўніцтва з рускамоўнымі рыэлтарамі і крэдытнымі кансультантамі. Мне здаецца, у Польшчу цяпер прыехала так шмат рускамоўных, што гэтыя кансультанты думаюць — маўляў, кліент заўжды знойдзецца, таму моцна надрывацца мы не будзем.

У Варшаве я шукаў кватэру з адэкватным рыэлтарам, а вось да іншых рыэлтараў і кансультантаў у мяне вялікія пытанні». 

Іван згадвае выпадкі, калі яму па гэтых пытаннях адказвалі праз дзень-два ці не перазвоньвалі. 

«Дамовіўся з рускамоўнай кансультанткай, што яна дашле мне прапановы банкаў па крэдытах, а яна два тыдні нічога не дасылае, для мяне гэта вельмі дзіўна. Гэтая кансультантка і яшчэ адна казалі мне, што ў мяне можа быць крэдыт не больш чым на 200 тысяч злотых, а з такім крэдытам не купіш кватэру ў Варшаве, а можа, і ў Познані. 

У выніку я працаваў з кансультанткай-палячкай, якая мне сказала, што ў мяне выходзіць крэдыт на 450 тысяч злотых [каля 105 тысяч еўра]. Яна мне патлумачыла, як паказаць банку свае даходы ў еўра, каб банк за іх кошт павысіў маю крэдытаздольнасць, як з той жа мэтай змяніць маю дамову на працы, у якім банку лепш завесці крэдытную картку».

Хлопец кажа, што ён бачыў з боку рускамоўных спецыялістаў вялікую абыякавасць. Таму ён раіць працаваць з польскамоўнымі рыэлтарамі і кансультантамі, тым больш што яны маюць больш досведу.

Іван упэўнены, што калі б ён зараз вырашыў набыць яшчэ адну кватэру, не звяртаўся б да агенцтваў увогуле. Калі б ён кантактаваў з прадаўцом без пасярэдніка, гэта атрымалася б хутчэй, ды і ён не лічыць, што паслугі рыэлтара каштуюць некалькіх тысяч еўра.

Каб атрымаць крэдыт, беларусу хапіла польскага ДНЖ, беларускага пашпарта і афіцыйнага працаўладкавання ў Польшчы. Недзе пяць-шэсць банкаў былі гатовыя выдаць яму крэдыт, і ўмовы трох банкаў хлопцу падышлі.

«Часцей за ўсё асабісты ўнёсак — 20% сумы, але ў мяне было толькі 10%, таму, думаю, атрымаў менш выгадныя ўмовы крэдыту.

Мне далі ў крэдыт 380 тысяч злотых [амаль 89 тысяч еўра] на 35 гадоў, штомесяц мне трэба будзе сплачваць 2700 злотых [каля 630 еўра].

Трэба, каб у першыя пяць гадоў на твой рахунак паступалі грошы ад працадаўцы, бо ў іншым выпадку зменіцца працэнтная стаўка, цяпер гэта 8,03%.

Мая кватэра каштуе 425 тысяч злотых [99,5 тысячы еўра], з іх мой унёсак склаў 45 тысяч злотых [10 500 еўра]. Паслугі агенцтва мне каштавалі 11 тысяч злотых [2500 еўра], гэта 2,5% ад сумы здзелкі. Каб мне выдалі крэдыт, трэба было купіць страхаванне жыцця на пяць гадоў, яно абышлося ў 10 800 злотых.

Таксама заплаціў 500 злотых [каля 115 еўра] за страхоўку жытла, гэта таксама трэба было для банка. І яшчэ мусіў аплаціць падпісанне натарыяльнага акта — 2700 злотых [каля 630 еўра], — падлічвае Іван.

Ёсць і іншыя выдаткі — напрыклад, трэба было ездзіць у Познань, здымаць там гатэль. Таксама ў Польшчы трэба плаціць падатак за куплю кватэры, але паколькі гэта для Івана першае жытло, яго ад гэтага падатка вызвалілі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Віншую
    18.07.2024
    Маладзец, харошы хлапец!
    Узяў 89к€, за 35 гадоў агулам паверне 264.600€.
    Эта был очэнь выгадный здзелка!
  • Василий
    18.07.2024
    Ждём дальше интересных статей "известного" блогера о том, какой туалетной бумагой он пользуется, во сколько какает, где выкидывает мусор. Потому что писать такого рода статьи равносильно копанию в грязном белье
  • Iмя
    18.07.2024
    Віншую, можна i раней выплацiць, але вы ўсё роўна маеце рацыю - гэта многа

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →