Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
абнаўляецца
Дональд Трамп папярэдне перамог у Аклахоме, Фларыдзе, Алабаме, Місуры, Кентукі, Заходняй Віржыніі. Харыс — у Мэрылэндзе, Дэлаверы, Вермонце і Масачусэтсе.
06.11.2024 / 04:37
AP Photo
Паведамляецца, што Дональд Трамп папярэдне перамог у Аклахоме, Фларыдзе, Алабаме, Місуры, Кентукі, Заходняй Віржыніі. Харыс — у Мэрылэндзе, Дэлаверы, Вермонце і Масачусэтсе, Ілінойсе.
За Трампа (у дужках — колькасць электаральных галасоў): Алабама (9), Фларыда (30), Місісіпі (6), Місуры (10), Аклахома (7), Тэнэсі (11).
За Харыс: Канэктыкут (7), Дэлавэр (3), акруга Калумбія (3), Ілінойс (19), Мэрыленд (10), Масачусэтс (11), Нью-Хэмпшыр (4), Род-Айлэнд (4).
У хісткай Пенсільваніі пасля падліку 3 працэнтаў бюлэетэняў перамагае ўпэўнена Харыс. Але Пенсільванія дае 19 галасоў Калегіі выбаршчыкаў.
Інтэрактыўная карта на сайце AP. Штаты за Трампа — чырвоныя, за Харыс — сінія
Частка участкаў зачыніліся таксама ў Канзасе, Тэхасе, Паўночнай і Паўднёвай Дакотах і ў хісткім штаце Мічыгане.
Мяркуючы па дынаміцы, Харыс скарачае адрыў. Ранейшы адрыў Трампа быў большы.
Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71, каб перамагчы, трэба набраць 270 галасоў Калегіі выбаршчыкаў.
Што праўда, розныя СМІ даюць розныя вынікі.
AP: Трамп — 177, Харыс — 79
Fox News: у Трампа 178 галасоў, у Харыс — 113.
CNN: у Трампа 154 галасоў, у Харыс — 81.
05:39
Трамп лідзіруе ў ключавым штаце Вісконсін з 60,7% супраць 38,0% у Харыс, паведамляе Асашыэйтэд Прэс пасля падліку 3% галасоў.
Такім чынам, да гэтай хвіліны за Трампам тры з сямі ключавых Штатаў (Вісконсін, Джорджыя, Паўночная Караліна), за Харыс — два (Мічыган і Пенсільванія), яшчэ галасы ў двух ключавых штатах — Арызоне і Невадзе — пакуль не лічылі.
06:15
Дональд Трамп упершыню выйшаў наперад у Пенсільваніі — найважнейшым хісткім штаце
Пакуль апрацаваныя 48% галасоў. У Трампа — 50,1%, у Харыс — 48,9%.
06:25
Трамп перамагае ў Юце, Ваёмінгу, Мантане, Паўночнай і Паўднёвай Дакотах, Канзасе, Місуры.
Харыс перамагае ў Каларада.
07:00
Трамп — 216, Харыс — 193
Трамп перамог у Канзасе і Аёве. Харыс атрымала адзін з чатырох галасоў выбаршчыкаў у Мэне.
Штаты, дзе перамагае Трамп, выдзеленыя чырвоным. Фота: Fox News
У Аёве Трамп пасля падліку больш за палову галасоў лідзіруе на 13 з лішнім адсоткаў — гэта ўдар па марах дэмакратаў пасля нядаўняга апытання надзвычай паважанага мясцовага полстэра Эн Селзер з 3-адсоткавай перавагай Харыс.
Цяпер у Харыс, хутчэй за ўсё, застаўся толькі адзін шлях да прэзідэнцтва — тры паўночныя хісткія штаты (Мінесота, Мічыган, Вісконсін — што дасць 35 галасоў): «сіняя сцяна»
На карце штаты, дзе перамагае Трамп, выдзеленыя чырвоным, Харыс — сінім
Харыс перамагла ў Каліфорніі, Арэгоне і Вашынгтоне (74 галасы)
AP дае 214 у Трампа, 179 у Харыс.
07:40
Трамп выйграў першы хісткі штат
Associated Press піша пра перамогу Дональда Трампа ў ключавой Паўночнай Караліне (16 галасоў выбаршчыкаў).
Паводле AP, у Трампа — 230 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў, у Харыс — 192.
08:23
Харыс значна скараціла адставанне
Паводле Fox News, у Харыс — 216 галасоў у Калегіі выбаршыкаў, у Трампа — 232.
Віцэ-прэзідэнт перамагла ў Каліфорніі, Арэгоне, штаце Вашынгтон.
Ідзе падлік у Мінесоце, Мічыкане, Вісконсіне, Невадзе, Джорджыі і Пенсільваніі.
***
У ЗША дзейнічае сістэма электараў — дэлегаваных выбіральнікамі асоб, якія ўласна і абіраюць прэзідэнта. Іх колькасць у кожным штаце прапарцыйная памеру насельніцтва. Напрыклад, у самага густанаселенага штата Каліфорнія 54 электы, а ў Ваёмінга, дзе мала людзей, — 3.
Спачатку амерыканцы галасуюць. А пасля электы прадстаўляюць зроблены выбар. Калі ў штаце большасць прагаласавала за Трампа, то галасы ўсіх электаў гэтага штата будуць ягоныя. Такое правіла дзейнічае амаль ва ўсіх штатах, апроч Нябраскі і Мэна.
Усяго ў калегіі 538 электы. Каб перамагчы на выбарах, кандыдату трэба набраць больш за палову галасоў — 270 і больш.
З-за асаблівасцяў такой сістэмы часам пераможцам выбараў можа стаць кандыдат, які прайграў агульнанацыянальнае галасаванне.
Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым
На выбарчыя ўчасткі ў штаце Джорджыя прыйшлі паведамленні пра мініраванне, падазраюць Расію