У Сеніцы пад Мінскам паставілі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы

У Сеніцы Мінскага раёна паставілі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы Алімпіяды Сонцавай. Надпіс на ім беларускамоўны. Зрабілі гэта супрацоўнікі і вучні мясцовай школы, якая носіць імя народнага паэта Беларусі, заўважыла «Еўрарадыё».

06.11.2024 / 18:15

Помнік на магіле Алімпіяды Сонцавай. Фота: senica.minsk-roo.gov.by

Да нядаўняга часу магіла настаўніцы была занядбаная. Цяпер жа ўпарадкавалі і тэрыторыю каля яе.

Сеніцкія педагогі падкрэсліваюць, што Алімпіяда Сонцава «стала сімвалам таго, як настаўнік можа адыграць ключавую ролю ў станаўленні асобы свайго вучня».

Фота: senica.minsk-roo.gov.by

Сонцава першая заўважыла здольнасці ў будучага паэта.

Яна выкладала ў Сеніцкай школе.

Збіраюць подпісы для шыльды на доме Васіля Быкава ў Гродне

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю

Перавыдалі «Мёртвым не баліць» Васіля Быкава

«Якуб Колас мяне папракаў, што доўга чакае ў метро». Захавальніца беларускіх скарбаў бачыла класікаў нават у снах

На магіле беларуса, які загінуў ва Украіне, паставілі помнік ФОТЫ

Nashaniva.com