Літаратура22

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю

Кніга #IMBY расказвае пра беларускія падзеі і герояў 1991-2005 гадоў.

Аўтар кнігі Павел Валатовіч расказвае, што гэта спроба стварыць беларускія «Намедни».

«Я вельмі люблю «Намедни» Леаніда Парфёнава. Сачу за ім амаль 25 гадоў. І заўсёды, калі глядзеў, была думка: а ці не зрабіць нам уласныя «Намедни»? Не пра Савецкі Саюз, не пра Расійскую Імперыю, а менавіта беларускія», — падзяліўся Павел на прэзентацыі кнігі ў Вільні.

Над кнігай працавала сем чалавек на працягу паўтара года. Гэты том ахоплівае 1991-2005 гады сучаснай беларускай гісторыі.

Тут згадваюцца не толькі знакавыя палітычныя падзеі (рэферэндумы, пратэсныя маршы, забойства палітыкаў), але і гучны крымінал, культурныя з’явы, мемы.

Напрыклад, першая камп'ютарная гульня на беларускай мове «Менск». Яе і цяпер можна знайсці ў інтэрнэце. Сутнасць у тым, каб дапамагчы галоўнаму персанажу, рокеру Лявону, абысці гопнікаў і міліцыянтаў і разграміць клуб «Рэактар».

Інтэрфэйс першай камп'ютарнай гульні на беларускай мове «Менск»

Першая дэнамінацыя, праект нацыянальнай валюты з партрэтамі Янкі Купалы і Якуба Коласа на банкнотах, закрыццё Коласаўскага ліцэя, ад'езд Зянона Пазняка з Беларусі, смерць Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, кіёскі «Хутка-смачна» — гэта толькі частка падзей, якія згадваюцца на старонках выдання.

Эскізы нацыянальнай валюты, зацверджаныя Шушкевічам, Кебічам і Багданкевічам (1992)
Купюра з Янкам Купалам, датаваная 1993 годам, якая так і не пайшла ў абарот

У прадмове да кнігі аўтар тлумачыць: гэта не падручнік, а спроба расказаць найнойшую гісторыю Беларусі праз свае успаміны.

Назва IMBY расшыфроўваецца як «я беларус». Але мае і другое значэнне. На амерыканскім слэнгу гэта скарачэнне фразы in my backyard («на маім заднім двары»). Амерыканцы так кажуць пра нешта ім блізкае, цесна звязанае з домам.

У кнізе заўважна шмат месца адводзіцца спартыўным і музычным падзеям. Што ні дзіўна: Павел Валатовіч расказваў, што быў фанатам «Прэсбола» і «Музычнай газеты». Але ці варта было столькі пісаць пра спартовыя дасягненні?

«Не ведаю, як цяпер, але ў 1990-я мы гэтым насамрэч ганарыліся», — патлумачыў Павел. 

Некаторыя рэчы, сфатаграфаныя для кнігі, — з калекцыі аўтара. Напрыклад, значок КДБ з бел-чырвона-белым сцягам, адзін з незацведжаных варыянтаў пашпарта з «Пагоняй», узоры купюр з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў.

На прэзентацыі ў аўтара спыталі: ці не думаў ён, як бы выглядала гэта кніга, калі б яе пісалі людзі з іншымі ідэалагічнымі поглядамі? Павел адказаў, што такіх кніжак ужо шмат. «Адкрыйце любы падручнік па гісторыі за мінулыя гадоў 30 — перыяд з 1991 па 1994 наогул не існуе».

Выданне выйшла ў цвёрдай і мяккай вокладцы. З апошняй здарыўся казус.

«Увесь тыраж павінен быў быць у цвёрдай вокладцы. Мы надрукавалі мяккую да прэзентацыі ў Варшаве, таму што тыпаграфія не паспявала. Але калі кніга была надрукавана, усё было добра, акрамя такога маленькага моманту — у ёй не было назвы. І мы за дзве гадзіны да прэзентацыі ў Варшаве надрукавалі налепкі», — дзеліцца аўтар.

У канцы года будзе беларускамоўнае выданне кнігі. А другі том, які ахоплівае наступныя 15 гадоў пасля 2006-га, чакаецца ў 2025-м. Магчыма, туды дадуць кюар-коды на відэа аб падзеях і з’явах, якія будуць згаданы на старонках.

Для Паўла гэта ўжо не першая кніга. Ён аўтар біяграфіі гурта «Нейра Дзюбель» («Огромная тень дождевого червя»), гайда тусовачных месцаў Мінска 1990-х («От Паниковки до Шайбы»).

Каментары2

  • Павел Ліберман
    13.10.2024
    Лянота нават пісаць глыбокую аналітыку да артыкула, бо шызануты піянер, якому даверылі мадэрацыю, альбо зусім не паставіць, альбо выдаліць. Так што ідзі, піянер, у пекла ўслед за кабзонам. Фак ю.
  • idk
    13.10.2024
    Сапраўды "Намедни"
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць