Харыс і Байдэн павіншавалі Трампа з перамогай і абмеркавалі з ім перадачу ўлады

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс патэлефанавала Дональду Трампу і павіншавала яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, піша Associated Press са спасылкай на аднаго з высокапастаўленых памочнікаў Харыс. Падчас размовы бакі таксама абмеркавалі важнасць мірнай перадачы ўлады.

06.11.2024 / 23:05

Дональд Трамп святкуе перамогу. Фота: AP Photo/Lynne Sladky

«Прэзідэнт Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс правялі тэлефонную размову, падчас якой яна павіншавала яго з гістарычнай перамогай. Прэзідэнт Трамп адзначыў сілу, прафесіяналізм і настойлівасць віцэ-прэзідэнткі Харыс падчас кампаніі, і абодва лідары сышліся ў меркаванні пра важнасць аб'яднання краіны», — паведаміла прэс-служба Трампа.

Як паведамляе CNN са спасылкай на дасведчаную крыніцу, Харыс плануе выступіць у Говардскім універсітэце ў 16:00 па мясцовым часе (00:00 па Мінску).

Паводле інфармацыі канала, яна закліча сваіх прыхільнікаў прыняць вынікі галасавання і закране тэмы, узнятыя падчас перадвыбарнай кампаніі. Харыс таксама заявіць пра важнасць аб'яднання краіны і пошуку «агульнай глебы».

Следам за Харыс Трампу патэлефанаваў дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён таксама павіншаваў Трампа з перамогай на выбарах і запрасіў у Белы дом, каб абмеркаваць перадачу ўлады.

78-гадовы Дональд Трамп атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта ЗША, атрымаўшы 277 галасоў выбаршчыкаў — на 7 больш за мінімальна неабходную колькасць. Яго саперніца ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс набрала 224 галасы.

Паводле звестак Bloomberg, за Трампа прагаласавалі 71,7 мільёна амерыканцаў, а за Харыс — 66,7 мільёна.

Пазняк павіншаваў Трампа з перамогай

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?

Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?

Nashaniva.com