Памятаеце банду, якая ў балаклавах рабавала на трасах фуры? Вынік суда шакуе
Амаль усіх налётчыкаў адпусцілі на хатнюю хімію.
09.11.2024 / 10:49
Затрыманне ўдзельнікаў банды, скрыншот відэа МУС
У Рэчыцкім раёне вынеслі прысуд пяцярым жыхарам Оршы, якія рабавалі фуры на стаянках уздоўж трасы Брэст — Гомель.
«Наша Ніва» пісала пра гэтую гучную справу: кіраваў бандай супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельнік палітычных рэпрэсій капітан Міхаіл Згірскі.
Чытаць падрабязней: Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў
Па справе праходзілі злачынцы ад 34 да 51 года. Банда дзейнічала ўначы, злаўмыснікі апраналі балаклавы і выкарыстоўвалі радыёстанцыі для сувязі, паведамляе пракуратура.
Злачынцы ўзломвалі замкі на фурах і кралі тэхніку і прадукты. Крадзяжы адбываліся ў Гомельскай і Мінскай абласцях у сакавіку і красавіку 2024 года. Агульная шкода склала больш за 25 000 рублёў. Крадзенае ўдзельнікі банды прадавалі ў Расіі або дзялілі паміж сабой.
Па рашэнні суда, адзін з раней судзімых злачынцаў атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 2000 рублёў. Чатыры іншыя атрымалі «хімію» на тэрмін ад двух да чатырох гадоў і штрафы.
Кіраўніка групы, супрацоўніка крымінальнага вышуку Згірскага судзілі асобна, ён атрымаў гіганцкі тэрмін. «Наша Ніва» высвятляе падрабязнасці таго працэсу.
Back in 1990-я. Затрымалі банду, якая рабавала фуры на стаянках уздоўж трасаў па ўсёй краіне