Грамадства2525

Мегаскандал у МУС: супрацоўнік крымінальнага вышуку кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў

КДБ затрымаў супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельніка палітычных рэпрэсій капітана Міхаіла Згірскага. Міліцыянера абвінавачваюць у кіраўніцтве бандай налётчыкаў, пра затрыманне якой на днях адрапартавалі сілавікі. 

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

У справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў ад 20 мая 2024 года расказваецца пра затрыманне пяці жыхароў Оршы. Яны абкрадалі фуры на стаянках па ўсёй Беларусі. 

Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам — ад тэхнікі да харчавання, — і з'язджалі з месца злачынства. Скрадзенае потым прадавалі ў Расіі або карысталіся ім самі. 

Гаворыцца пра шэсць эпізодаў, а таксама згадваецца выкарыстанне рацый і балаклаў.

Затрыманне ўдзельнікаў банды, скрыншот відэа МУС

Але гэта няпоўная інфармацыя, якая прыхоўвае тонкі момант. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», схопленыя аршанскія ўдзельнікі банды пасля затрымання выдалі асобу іншага саўдзельніка, які і зрабіў схему магчымай — праз свой спецыфічны доступ да інфармацыі і веданне метадаў канспірацыі.

Як выявілася, кіраўнік банды налётчыкаў — 27-гадовы капітан Докшыцкага крымінальнага вышуку Міхаіл Згірскі. 

Міхаіл Згірскі. У яго ёсць жонка і дзіця. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Згірскі не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах.

У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. А таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву.

Міхаіл Згірскі другі справа. Яго калегі на фота на час праверкі адхіленыя ад службы. Фота: dokshitsy.by

Сам Згірскі родам з блізкага да Оршы Талачына і нібыта даўно знаходзіўся ў адносінах з крыміналізаванымі землякамі.

Крымінальная справа знаходзіцца на асаблівым кантролі ў кіраўнікоў МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і КДБ. Іншыя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС часова адхілены ад службы і правяраюцца на прадмет датычнасці да крыміналу.

@nashaniva Мегаскандал у беларускай міліцыі #міліцыя #беларусь #нашаніва #милициябеларуси #беларускаямова ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Адразу пасля затрымання Згірскага ў раёне нават замянілі міліцэйскае начальства.

Начальнік міліцыі Віцебскай вобласці прадстаўляе новага начальніка Докшыцкага РАУС Вадзіма Гарбузава.

Варта таксама адзначыць, што Згірскі прымаў удзел у палітычных рэпрэсіях, затрымліваючы невінаватых грамадзян за ўдзел у акцыях пратэсту і выказванне нязгоды з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Классика
    23.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Рупар
    23.05.2024
    Як нечакана)) Да чаго даводзіць ментауская уседазволенасць і калі недазаконаў
  • Acab
    23.05.2024
    Мент-падаткавік (шырока зразумелы) нічым ня розьніцца ад гэтых "скандальных".
    Гэроі рэпартажу пакараныя не таму, што абабіралі караваны, а адно праз тое, што нарабаванае спынялася ў кішэні нейкага там маеоа, а не ішло далей ўгару, адпаведна з дзяржаўнай злачыннай гіерархіяй (мова пра любую і кожную дзяржаву, а ня гэтую адну сурочылі)
    Паставіў бы блёк-пост ці там мытны пункт – маска б ня трэба, пахваліла б начальства, прэмію дало.
    Акабчык маленькім дзеткам тлумачыць, што ўсе палітычныя мэтады ўзбагачэньня зьяўляюцца рабункам.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць