Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА

Акцыяніст Уладзіслаў Бохан ізноў разаслаў у школы Расіі патрабаванне ад імя «Адзінай Расіі» правесці патрыятычную акцыю.

09.11.2024 / 13:44

Пра сваю акцыю Бохан распавёў на сваім сатырычным ютуб-канале ByLOL.

На гэты раз «патрыёты» мусілі зрабіць з фольгі «Шлем Айчыны» — як сімвал гатоўнасці да абароны ад «абпраменьвання спадарожнікамі НАТА».

На дзіўнае патрабаванне адгукнуліся сем школ, сярод якіх Баброўскі адукацыйны цэнтр «Лідар», Крыкшанская СШ №3, Каладзезянская ЗАШ, Новаваронежская ЗАШ №1, Архангельская ЗАШ, а таксама Байчуроўская і Нікольская школы. Дзве апошнія нават прыцягнулі да вырабу фольгавых шапак вучняў, а настаўніца адной з іх запатрабавала дыплом за ўдзел у «акцыі».

@nashaniva У расійскіх школах пачалі вырабляць шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА #учитель #учителятикток #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Town (From "Harvest Moon, Back to Nature") - Arcade Player

Бохан патлумачыў, што працягвае сваё даследаванне фашызацыі Расіі — калі людзі робяцца гатовыя рабіць усё, што ні патрабуюць ад іх улады.

Нагадаем, што раней Бохан падобным чынам прымусіў расійскіх настаўнікаў складаць спісы школьнікаў для адпраўкі ў лагеры на перавыхаванне, ладзіць працэсіі з выявамі Сцяпана Бандэры і Святланы Сняжко, праводзіць патрыятычныя акцыі пад лозунгам «Адзін народ, адна нацыя, адзін праVіцель» у межах праграмы «Труд освобождает» ад «Адзінай Расіі».

Свае акцыі Бохан называе даследаваннем праяў фашызму ў сучаснай Расіі, якія ўключаюць безумоўнае падпарадкаванне начальству і здзяйсненне дзеянняў дзеля дзеянняў.

«Даляры з Ціханоўскай». Гісторыя настаўніка, які ставіць на вушы беларускія і расійскія школы

Пранкер Бохан правёў новы розыгрыш, які беларускія настаўнікі дастойна вытрымалі. У адрозненне ад расійскіх

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова 

Лукашэнка спадзяецца перазапусціць адносіны з Захадам пры Трампе. Вось што напісаў пра яго блізкі паплечнік Трампа

Nashaniva.com